Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Таямніцы беларускай прыроды»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

«Таямніцы беларускай прыроды»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

«Таямніцы беларускай прыроды»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

Паважаныя чытачы, у аддзеле перыядычных выданняў з 19 чэрвеня па 17 ліпеня 2025 г. экспануецца выстава «Таямніцы беларускай прыроды”.


Штогод 5 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя — свята, прысвечанае абароне прыроды і экалогіі. Гэтая дата супадае з Сусветным днём навакольнага асяроддзя, які быў абвешчаны на 27-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у 1972 годзе і адзначаецца ў больш як 100 краінах свету. Устаноўленае свята дапамагае прыцягнуць увагу да экалагічных праблем, паказвае вострую неабходнасць у змяненні стаўлення чалавека да прыродных рэсурсаў. У шэрагу дзяржаў гэты дзень з'яўляецца і прафесійным святам — Днём эколага.


Святкаванне Дня аховы навакольнага асяроддзя ў нашай краіне садзейнічае шырокаму ўключэнню грамадскасці ў экалагічны рух, выхаванню пачуцця любові і павагі да прыроды. У Беларусі з году ў год актыўна вядзецца дзейнасць па аднаўленні водна-балотных угоддзяў, лясных масіваў, паспяхова ўкараняюцца «зялёныя тэхналогіі». Захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці — адна з галоўных задач Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У Год добраўпарадкавання Міністэрства выступае і як каардынатар плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі.


Падрыхтаваная экспазіцыя прадстаўляе інфармацыю па экалагічнай бяспецы і экалагічным рэйтынгу рэгіёнаў Беларусі, праве грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, эфектыўнасці выкарыстання прыроднага капіталу. Пазнавальныя публікацыі аб праяўленні экстрэмальных форм геадынамікі, таямніцах Палесся і беларускага Байкала, рукатворных саляных гарах, нашых Мальдывах, незвычайных з'явах надвор'я.


Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Родная прырода», «Наука и инновации», «Беларуская думка», «Экономика Беларуси», «Союзное государство», «Зелёный контейнер» і інш.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу