![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У 2023 годзе аддзел перыядычных выданняў рыхтуе новы цыкл выстаў «Штрыхі да творчага партрэта», прымеркаваны да юбілейных дат вядомых беларускіх пісьменнікаў. На экспазіцыях будуць прадстаўлены газетныя і часопісныя публікацыі аб вядомых беларускіх пісьменніках-юбілярах. Асаблівасць гэтых выстаў у тым, што ў нашых карыстальнікаў з'явіцца магчымасць у выдаленым рэжыме (на сайце бібліятэкі) чытаць асобныя артыкулы з прадстаўленых на экспазіцыях.
Адкрывае новы цыкл выстава пра В. Дуніна-Марцінкевіча — пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратуры новага часу, дзейнасць якога з'яўляецца новым этапам у гісторыі нацыянальнай культуры.
З 2 па 28 лютага 2023 года запрашем азнаёміцца з выставай перыёдыкі «… І стала менш у класіка загадак: да 215-годдзя з дня нараджэння В. І. Дуніна-Марцінкевіча».
Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча — значны крок наперад у працэсе станаўлення рэалістычнай літаратуры, асабліва драматургіі XIX стагоддзя. Пісьменнік стаў заснавальнікам нацыянальнага тэатра, які вызначаўся не толькі арыгінальнай драматургіяй, сцэнічным майстэрствам, але і мастацкім афармленнем спектакляў. Як драматург, паэт, тэатральны дзеяч, асветнік, В. Дунін-Марцінкевіч паўплываў на развіццё беларускага пісьменства.
Яму належыць прыярытэт у распрацоўцы жанру фарса-вадэвіля ў беларускай літаратуры.
Матэрыялы выставы пазнаёмяць з публікацыямі аб вытоках творчасці першага прафесійнага літаратара, самабытнасцю яго таленту, прыгажосцю паэтычнага слова пісьменніка. Цікава будзе даведацца пра жыццё і даўнія таямніцы В. Дуніна-Марцінкевіча, а таксама чаму аўтарства «Пінскай шляхты» пісьменніка ставіцца пад сумненне некаторымі навукоўцамі-літаратуразнаўцамі.
Экспазіцыя прадстаўлена матэрыяламі з перыядычных выданняў: «Літаратура і мастацтва», «Роднае слова», «Полымя», «Маладосць», «Беларуская мова і літаратура» і інш.
1. Дзенісенка А. Прыжыццёвыя выданні Віцента Дуніна-Марцінкевіча ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі/ Алена Дзенісенка // Маладосць. — 2013. — № 4. — С. 99—104.
2. Дранько-Майсюк В. Уцякач ад пратакольнай праўды / Васіль Дранько-Майсюк // Літаратура і мастацтва. — 2018. — № 6 (9 лютага). — С. 5.
3. Дубянецкі Э. …І стала менш у класіка загадак / Эдуард Дубянецкі // Літаратура і мастацтва. — 2019. — № 20 (24 мая). — С. 10.
4. Цвірка К. З аўтарам «Пінскай шляхты» / Кастусь Цвірка // Полымя. — 2004. — № 7. — С. 178—184.
Запрашаем усіх узгадаць гісторыю беларускай літаратуры, аспекты жыцця і творчасці яе класіка.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39