![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У красавіку і маі 2022 года быў рэалізаваны партнёрскі праект Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі і Рассупрацоўніцтва «Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці — 2022». Ён праходзіў другі раз у рамках праграмы «Новае пакаленне». У праекце прыняла ўдзел супрацоўнік Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Кацярына Барысюк.
Сёлета ў праграме ўдзельнічалі 52 маладыя спецыялісты з розных бібліятэк больш дзесяці краін свету. У перыяд з 18 красавіка па 4 мая без адрыву ад асноўнай працы ўдзельнікі праекту прайшлі завочны этап навучання з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій. А ў рамках другога этапу з 15 па 21 мая дэлегаты былі запрошаны ў Ніжні Ноўгарад для ўдзелу ва Усерасійскім бібліятэчным кангрэсе: XXVI Штогадовай канферэнцыі Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі (РБА) і ў Маскву, дзе наведалі Расійскую дзяржаўную бібліятэку для моладзі, Расійскую дзяржаўную дзіцячую бібліятэку і Расійскую дзяржаўную бібліятэку.
Выніковую сустрэчу з удзельнікамі праекта ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (РДБ) правялі генеральны дырэктар РДБ Вадзім Дуда і намеснік кіраўніка Россупрацоўніцтва Павел Шаўцоў. На сустрэчы былі ўручаны сертыфікаты аб павышэнні кваліфікацыі і за актыўны ўдзел у праекце «Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці — 2022».