![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
16 сакавіка ў аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі прайшлі музейна-бібліятэчныя заняткі з прэзентацыяй «Гісторыя краіны ў правененцыях», на якіх прысутнічалі навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа.
Дзеці пазнаёміліся з выставай «Уладальніцкія кніжныя знакі ў дакументах аддзела рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі». Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікаў 4-ы том гербоўніка Каспера Несецкага «Карона Польская» (1743 г.), на форзацы і тытульным лісце якога больш за 260 гадоў таму княгіня Анэля Радзівіл зрабіла запіс чорнымі чарніламі.
Праз знаёмства з пячаткамі, штампамі, надпісамі, экслібрысамі, суперэкслібрысамі на кнігах аддзела навучэнцы прасачылі гісторыю Беларусі з XVIII ст. па першую палову XX ст., даведаліся, якія ўстановы і арганізацыі існавалі ў краіне ў той час, на якой мове размаўлялі, а таксама пазнаёміліся з выдатнымі асобамі, кнігі з прыватных збораў якіх сёння захоўваюцца ў Брэсцкай абласной бібліятэцы.
Музейна-бібліятэчныя заняткі «Гісторыя краіны ў правененцыях» будуць праводзіцца на працягу года. Запрашаем студэнтаў вышэйшых навучальных установ, навучэнцаў каледжаў, ліцэяў і старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, а таксама ўсіх ахвочых.
Абавязковы папярэдні запіс.
+375 162 57 48 30
Аддзел рэдкай кнігі