Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
22 снежня 2022 г. у публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыўся занятак Школы прававых ведаў "Моладзь. Экстрэмізм. Адказнасць".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел мясцовы інспектар па справах непаўналетніх РАУС Ленінскага района г. Брэста Вячаслаў Ігаравіч Фёдараў і загадчык юрыдычнай кансультацыяй Ленінскага раёна г. Брэста Таццяна Яўгенаўна Паўлюковіч.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы філіяла УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» Палітэхнічны каледж і навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага каледжа транспарту і сэрвіса.
В. І. Фёдараў распавёў аб экстрэмісцкіх праявах у маладзёжным асяроддзі, адказнасці за ўдзел у вулічных беспарадках, рэгістрацыі на сайтах экстрэмісцкай накіраванасці ў сацыяльных сетках, папярэдзіў аб небяспецы ўжывання і распаўсюджвання наркотыкаў, даў парады як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў. Асабліваю ўвагу В. І. Фёдараў звярнуў на правапарушэнні сярод непаўналетніх, прывёў дадзеныя судовай статыстыкі за 2021 г. аб рознага роду злачынствах, учыненых падлеткамі.
Т. Я. Паўлюковіч праінфармавала прысутных аб юрыдычнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з захоўваннем і распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльных сетках і тэлеграм каналах, небяспецы ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі арганізацый экстрэмісцкай накіраванасці, адказнасці, звязанай з актамі вандалізму і апаганення помнікаў.
Тыя, хто прысутнічаў, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні прапанаванай тэмы, задавалі шмат пытанняў.
Для мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.
Сектар арганізацыі працы ПЦПІ
Кантактны тэлефон:
+375-162-574874