Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Месячнік першакурсніка

Месячнік першакурсніка

Месячнік першакурсніка

На працягу лістапада 2020 г. у рамках Месячніка першакурсніка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праходзяць азнаямленчыя мерапрыемствы для студэнтаў БрДУ імя А. С. Пушкіна. З паслугамі Бібліятэкі, яе рэсурснымі магчымасцямі і патэнцыялам ужо пазнаёміліся студэнты юрыдычнага, філалагічнага і геаграфічнага факультэтаў універсітэта. Ініцыятарамі сустрэч сталі супрацоўнікі агульнай чытальнай залы.


Падчас экскурсій студэнты знаёмяцца з гісторыяй і сучаснымі праектамі Бібліятэкі. Асноўная частка мерапрыемства праходзіць у агульнай чытальнай зале. Загадчыца аддзела Глазкова Т. В. распавядае гасцям пра асноўныя інфармацыйныя рэсурсы па гуманітарных навуках — электронныя базы даных (у т. л. падпісныя ліцэнзійныя рэсурсы сусветных вытворцаў) і дакументы на папяровых носьбітах. Вялікую цікавасць выклікае выстава літаратуры «Гісторыя. Філалогія: новая літаратура з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі», куды ўвайшлі кніжныя навінкі і перыядычныя выданні.


У завяршэнні сустрэч студэнты маюць магчымасць самастойна пазнаёміцца з фондамі аддзелаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе агульнай чытальнай залы і чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў.


Глазкова Тамара Васільеўна,

заг. агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74



Зварот да спісу