![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
28 сакавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася другая сустрэча культурна-асветніцкага праекта «Праз кнігу да міру і стварэння», накіраванага на ўмацаванне міжкультурнага дыялогу і папулярызацыю лепшых кніг пісьменнікаў розных краін. Дыялогавая літаратурная пляцоўка «Літаратурная Расія: далёкая і блізкая» была прысвечана 155-годдзю з дня нараджэння класіка рускай літаратуры Максіма Горкага, чыё імя носіць абласная бібліятэка.
З адкрытай лекцыяй «Пазіцыя „междунаходимости“ ў творчасці Максіма Горкага: погляд з XXI стагоддзя» для прадстаўнікоў РГА «Рускае грамадства», расійскага Цэнтра навукі і культуры ў Брэсце, удзельнікаў клуба «Берагіня», студэнтаў БрДТУ, чытачоў і супрацоўнікаў бібліятэкі выступіла дацэнт кафедры рускай літаратуры і журналістыкі БрДУ імя А. С. Пушкіна, кандыдат філалагічных навук Людміла Міхайлаўна Садко.
Бібліятэкай была прэзентавана кніжная выстава «Максім Горкі. Погляд з XXI стагоддзя», на якой былі прадстаўлены дакументы з фонду аддзела рэдкай кнігі, у тым ліку прыжыццёвыя выданні М. Горкага; жанравыя і тэматычныя зборнікі, лісты, кнігі на беларускай і замежных мовах, успаміны сучаснікаў пра пісьменніка; бібліяграфічны паказальнік, падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі «Максім Горкі. З фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага».
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09