Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Да Міжнароднага дня пажылых людзей

Да Міжнароднага дня пажылых людзей

Да Міжнароднага дня пажылых людзей

Дзень пажылых людзей — гэта дзень падзякі за цяпло сэрцаў людзей, якія пражылі доўгае, цікавае жыццё, за аддадзеныя працы сілы, за вопыт, якім старэйшае пакаленне дзеліцца з маладым. Свята мае статус міжнароднага і адзначаецца з 1990 года.

 

Да гэтага свята аддзел абанемента традыцыйна рыхтуе кніжную выставу «У гармоніі з узростам». На экспазіцыі дэманструюцца кнігі, прысвечаныя здароўю і даўгалеццю, праблеме пераадолення ўзроставых крызісаў, а таксама літаратура, якая дапаможа прадоўжыць маладосць, спазнаць сябе, навучыцца нечаму новаму, паглядзець на свой узрост з другога боку. Шырока прадстаўлены выданні з рэкамендацыямі і практычнымі парадамі па ўмацаванні фізічнага здароўя, аздараўленні арганізма і іншым тэмам.

 

У першым раздзеле «Славім узрост залаты» экспануюцца бэстсэлеры журналіста Уладзіміра Якаўлева, якія выйшлі ў рамках сацыяльнага праекта «Узрост шчасця». Яны змяшчаюць дзіўныя гісторыі аб дасягненнях пажылых людзей, пошуку сябе, уменні атрымліваць задавальненне ад жыцця. Гэтыя і іншыя выданні раздзела акцэнтуюць увагу на тым, што ў любым узросце жыццё можа быць цікавым і насычаным (С. Хінахара «Искусство жить: секреты долголетия от 105- летнего врача»; А. Ткачоў «Возраст зрелости: как прожить жизнь так, чтобы ваша старость стала движением вверх» і інш.).

 

Другі раздзел выставы «Здароўе і даўгалецце» прадстаўляе літаратуру, прысвечаную комплекснаму вырашэнню праблем старэння і фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі ў пажылых людзей, здароваму ладу жыцця, фізічнай актыўнасці, а таксама літаратура пра правільнае харчаванне, рэцэпты прыгажосці і маладосці, здароўя і даўгалецця. Чытачоў чакаюць навінкі: М. Прыстрам «Средства профилактики преждевременного старения и сохранения активного долголетия»; К. Кроули «Следующие 50 лет: как обмануть старость»; К. Кроўлі ««Следующие 50 лет: как обмануть старость»; А. Філімонава «Продли свою молодость: полезные лайфаки для женщин 45+» і інш.

 

Трэцяя частка экспазіцыі «У вольны час» ўключае выданні для дачнікаў, кнігі па рукадзеллі, будаўніцтве, кулінарыі, асваенні моў, камп'ютара і іншых занятках для душы. Так, новая кніга «Смартфон и планшет для тех, кому за… Новые приложения и онлайн-услуги» пад рэдакцыяй С. Зялінскага (Харкаў, 2021)  найлепшы памочнік тым, хто хоча пасябраваць з гаджэтамі.

 

У апошнім раздзеле выставы «Чытанне на ўсе пакаленні» размясціліся сямейныя сагі, псіхалагічная проза, атмасферныя дэтэктывы і гістарычныя раманы.

 

Кожны чытач знойдзе тут кнігу па сваіх інтарэсах і занятках. Далучайцеся да чытання  нават у элегантным узросце трэба ўмець заставацца маладым, не губляючы бадзёрасці духу і здольнасці прыносіць карысць сям'і і грамадству.

 

Выстава адкрыта для прагляду з 1 па 20 кастрычніка.

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу