![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
20 лютага 2025 г. у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці да 80-годдзя Вялікай Перамогі адбылося адкрыццё адразу дзвюх выставак: «Крывёю сэрца» і «История в фотографиях».
На выставе «История в фотографиях» прадстаўлены фотаздымкі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Марозава Анатоля Паўлавіча, якія былі ім зроблены падчас Берлінскай аперацыі. У далейшым А. Марозаў прысутнічаў пры падпісанні Акта аб безумоўнай капітуляцыі Германіі і на Нюрнбергскім судовым працэсе. Матэрыялы выставы прадстаўлены Арлоўскім краязнаўчым музеем (Расійская Федэрацыя).
Літаратурна-дакументальная выстава «Крывёю сэрца» з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры знаёміць з творамі і лёсамі беларускіх пісьменнікаў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — Васіля Быкава, Івана Мележа, Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Міхася Лынькова, Алеся Махнача.
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч звярнула ўвагу на творчасць брэсцкіх аўтараў, якія пішуць на ваенную тэматыку, і зачытала верш. Брэсцкая паэтка Вера Вакула прачытала свае вершы і расказала, як вайна закранула яе сям'ю.
Арганічнай часткай мерапрыемства стала кніжная экспазіцыя з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, якая ўключыла кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія звяртаюцца да ваеннай тэмы, ставяцца да яе вельмі беражліва і з вялікай павагай. Сярод іх — «Письма войны: хрестоматия патриотизма» Аляксандра Валковіча, дзе за кожным пажоўклым лістом чытаецца гісторыя цэлага пакалення; «Галавасек» гісторыка і журналіста Анатоля Бензярука, якая ўбачыла свет у канцы 2023 года. Кніга расказвае трагічную гісторыю вёскі Драмлёва і яе 183 жыхароў, якія былі спалены 11 верасня 1942 года. Напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі выйшла серыя кніг «Дзеці вайны», якая працягваецца і зараз. Кнігі даюць магчымасць убачыць вайну вачыма дзяцей, якія нарадзіліся ў ваенны час, раслі пад грукат кананады, жылі ў акупацыі, былі сагнаны на працу ў Германію («Выжыць на дарозе смерці» Зінаіды Дудзюк, «Сустрэча ў зялёным жыце» Расціслава Бензярука, «Вайна дзяўчынкі Сашы» Паўла Гушынца і інш.).
І ўнікальныя выставы, і кожная кніга даюць нам магчымасць яшчэ раз дакрануцца да гэтай трагічнай тэмы і зберагчы памяць у сваім сэрцы.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09