![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
9 лютага 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося першае мерапрыемства з цыкла Дзён інфармацыі па тэме «Сучасныя інфармацыйныя рэсурсы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага па педагогіцы і адукацыі» для педагагічных работнікаў Ленінскага раёна г. Брэста. У ім прынялі ўдзел намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце агульнаадукацыйных навучальных устаноў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі агульная чытальная зала і чытальная зала бягучых перыядычных выданняў.
Адбыліся прэзентацыі электроннага каталога, Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога, субдаменаў сайта бібліятэкі «Краязнаўства Берасцейшчыны», «Книгодом», электронных бібліятэчных сістэм «ЛитРес», «East View». Прадстаўлены магчымасці Публічнага цэнтра прававой інфармацыі абласной бібліятэкі, таксама віртуальныя сервісы аддаленай прававой дапамогі «Нотариус online», «Адвокат online». Мерапрыемства суправаджалася разгорнутай выставай літаратуры «Практическая педагогика: современные подходы, эффективные технологии».
Для ўдзельнікаў Дня інфармацыі праведзена экскурсія з наведваннем музейна-выставачнай экспазіцыі аддзела рэдкай кнігі, аддзелаў літаратуры на замежных мовах, па мастацтве. Пазней адбыўся абмен думкамі, выказаны пажаданні аб супрацоўніцтве паміж абласной бібліятэкай і адукацыйнымі ўстановамі.
Глазкова Тамара Васільеўна,
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74