![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
25 ліпеня 2025 г. у Цэнтральным парку культуры і адпачынку г. Брэста адбыўся сямейны пікнік "Промні дабра" арганізаваны кампаніяй BREMOR у гонар Дня горада. У адным месцы было сабрана больш за 100 актыўнасцяў і дзясяткі тэматычных зон. Брэсцкая абласная бібліятэка на свяце прадставіла сваю лакацыю "Кніжны клуб".
Для жыхароў горада бібліятэкай былі падрыхтаваны разнастайныя актыўнасці: майстар-клас па стварэнні кніжных закладак, прэзентацыя кніг для ўсёй сям'і, віктарыны і ігры на веданне літаратуры. Усе жадаючыя маглі праверыць свае веды і кемлівасць.
Удзел бібліятэкі ў маштабным свяце ад BREMOR невыпадковы: пачынаючы з 3 красавіка 2025 года ў юнацкім аддзеле праходзіць сумесны праект «ЧытайФэст». На свяце «Промні дабра» можна было далучыцца да дадзенага челленджу.
На вялікай святочнай сцэне былі падведзены папярэднія вынікі «ЧытайФэсту». Падарункі ад BREMOR і партнёраў атрымала дзясятка лепшых: Свярук Дар'я, Аркадзьева Арына, Шуман Лора, Мурза Ульяна, Міцюкоў Сцяпан, Дзенісюк Аляксандра, Дзенісюк Ганна, Буцько Вікторыя, Азарчук Лізавета, Дзенісюк Сафія.
Дзякуем усім удзельнікам за актыўны ўдзел і цёплую атмасферу! Мы рады былі зрабіць дзяцей нашага горада крыху больш шчаслівым!