Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Брэстчына ў асобах»: сустрэча з Сяргеем Уладзіміравічам Пухальскім

«Брэстчына ў асобах»: сустрэча з Сяргеем Уладзіміравічам Пухальскім

«Брэстчына ў асобах»: сустрэча з Сяргеем Уладзіміравічам Пухальскім

25 кастрычніка 2022 г. у рамках культурна-інфармацыйнага праекта «Брестчина в лицах» адбылася сустрэча са старшынёй Брэсцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранов вайны в Афганистане», дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргеем Уладзіміравічам Пухальскім.

С. У. Пухальскі — афіцэр, падпалкоўнік у адстаўцы, які ўдзельнічаў у афганскай вайне, патрыёт сваёй краіны, актыўна працуе з моладзю ў справе захавання гістарычнай памяці.

У ходзе сустрэчы ён расказаў пра этапы жыццёвага і баявога шляху, падрабязна спыніўся на старонках сваёй афганскай гісторыі. Расказ суправаджаўся паказам фота з асабістага архіва госця ў рамках слайдавай прэзентацыі. Песні аб Афгане выканала А. У. Левановіч.

Вялікая ўвага была нададзена захаванню памяці аб удзельніках вайны ў Афганістане — ураджэнцах і жыхарах Берасцейшчыны. У сустрэчы прыняла ўдзел І. К. Швароб, загадчык музеем гісторыі афганскай вайны ў ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. І. Хована». В. І. Хован — выпускнік гэтай школы, які загінуў у Афганістане. Яна расказала пра работу музея і яго экспазіцыю.

У рамках сустрэчы была арганізавана выстава літаратуры «Афганистан — наша память и боль».

С. У. Пухальскі адказаў на пытанні прысутных у зале.

Мерапрыемства асвятляла тэлекампанія «Лагуна ТВ».


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74




Зварот да спісу

Похожие материалы