Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»

«Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»

«Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці»

2 ліпеня 2025 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці» прэзентавала выставу літаратуры кіраўніцтву і спецыялістам Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. Экспазіцыя ўключыла матэрыялы (кнігі, публікацыі з перыядычных выданняў, фотадакументы), прысвечаныя брэндам Брэстчыны ў розных галінах жыццядзейнасці грамадства. Сярод навінак асаблівае месца заняло выданне «Сделано в Беларуси. Знак качества» (Мінск, 2025), куды ўвайшлі матэрыялы і аб шэрагу брэсцкіх прадпрыемстваў.

 

Падчас прэзентацыі загадчык агульнай чытальнай залы Тамара Васільеўна Глазкова пазнаёміла з гісторыяй і сучаснымі дасягненнямі паспяховых прадпрыемстваў Брэстчыны, сярод якіх кампанія «BREMOR», ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ЗАТ «Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў"», РУП «Граніт», Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі, РУП «Брэстэнерга», ТАА «Астрамечава» і інш.

 

Значная ўвага была ўдзелена і гісторыка-культурным і экалагічным брэндам рэгіёну. Слухачы атрымалі інфармацыю пра Камянецкую вежу, Брэсцкую крэпасць-герой, Белавежскую пушчу, а таксама даведаліся пра такія цікавыя разынкі берасцейскага краю, як міжнародны фестываль «Мотальскія прысмакі» ў вёсцы Моталь, рэгіянальны фестываль «Лунінецкія клубніцы» ў аграгарадку Дварэц, экалагічны фестываль «Спораўскія сенажаці» ў Бярозаўскім раёне і г.д.

 

Выступленне выклікала вялікую цікавасць. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з матэрыяламі экспазіцыі.

 

 

Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу