Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Біблія на Берасцейшчыне

Біблія на Берасцейшчыне

Біблія на Берасцейшчыне

Паважаныя чытачы!


З 22 верасня па 24 кастрычніка 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага пачне працу маштабны выставачны праект «Біблія на Берасцейшчыне», мэта якога — знаёмства грамадскасці з багатай кніжнай спадчынай, прадстаўленай рэдкімі і каштоўнымі выданнямі духоўнай літаратуры. Выстава наглядна адлюстроўвае гісторыю Бібліі ад ранніх рукапісаў да сучасных выданняў у кантэксце агульнай і рэгіянальнай гісторыі, бо менавіта з Бібліі пачынаецца кніжнасць на землях Беларусі і Брэстчыны.


Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае арыгінальны фрагмент Брэсцкай Бібліі 1563 г., а таксама розныя варыянты перавыданняў, якія захоўваюцца ў фондзе бібліятэкі. Шырока прадстаўлены самыя вядомыя пераклады біблейскіх тэкстаў на беларускую мову, зробленыя святарамі розных рэлігійных канфесій.


Частка экспазіцыі прысвечана выданням вядомых асветнікаў і перакладчыкаў Бібліі на беларускую мову, якія маюць дачыненне да Брэстчыны: Лукі Дзекуця-Малея, Анатоля Клышкі, Васіля Сёмухі, Фёдара Клімчука, Сяргея Гардуна і інш.


Запрашаем жыхароў і гасцей горада, школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў на аглядныя экскурсіі з інтэрактыўнай зонай. У наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з працай друкарскага станка і зрабіць копію тытульнага ліста Брэсцкай Бібліі 1563 г.


Чакаем вас па адрасе: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 штодня з 11:00 да 18:00, акрамя пятніцы.


Папярэдні запіс на групавыя экскурсіі па тэл.:


+375 29 796 20 39 (МТС), +375 162 57 48 76


Зварот да спісу