Віртуальны электронны рэсурс «Ян
Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння» створаны агульнымі
намаганнямі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і Баранавіцкай цэнтральнай раённай
бібліятэкі імя Я. Чачота. Праект складаецца з раздзелаў, якія максімальна поўна раскрываюць усе бакі
жыццёвай і творчай дзейнасці Я. Чачота. Акрамя таго, рэсурс змяшчае поўныя тэксты твораў паэта,
літаратурна-крытычныя і архіўныя матэрыялы, а таксама звесткі пра месцы, якія звязаны з імем Яна
Чачота і інш. Таму запрашаем вас пазнаёміцца са спадчынай сапраўднага прадвесніка беларускага
Адраджэння.
Пры стварэнні рэсурсу выкарыстоўваліся дакументы з фондаў Брэсцкай
абласной бібліятэкі імя М.
Горкага, Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Чачота і матэрыялы са свабодных
крыніц Інтэрнэту.
Выказваем шчырую падзяку краязнаўцу В. М. Дубейку за дазвол выкарыстання
ў праекце прыватных
копій архіўных дакументаў.
«Значэнне творчасці Яна Чачота цяжка пераацаніць. Ян Чачот — гэта досвітак новай беларускай літаратуры, яе першыя крокі, прадвесне нашага нацыянальнага адраджэння. Ён быў сапраўднай пуцяводнай зоркай для многіх пакаленняў беларусаў, яркім прыкладам самаадданага служэння свайму народу».
Кастусь Цвірка
Ян Чачот — беларускі і польскі паэт, удзельнік таварыства філаматаў, драматург, перакладчык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец. Сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках «Сялянскіх песень…». Разам з тым, Я. Чачот з’яўляецца аўтарам шэрага іншах твораў, сярод якіх вершы і балады на польскай і беларускай мове.