Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага: 80 гадоў шляху

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага: 80 гадоў шляху

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага: 80 гадоў шляху

Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага — 80 гадоў! Па-сапраўднаму доўгая гісторыя. За гэты час Бібліятэка стала творчым калектывам аднадумцаў, установай са сваімі традыцыямі і непаўторным стылем. На працягу 80 гадоў яна паспяхова выконвала сваю асноўную місію: забяспечвала інфармацыяй, развівала культурна-асветную дзейнасць, шукала новыя падыходы, новыя формы работы, імкнулася захаваць і прымножыць інтэлектуальнае багацце пакаленняў.

Універсальны па складзе фонд налічвае больш за 800 тыс. экзэмпляраў дакументаў.


Карыстальнікамі штогод становяцца больш за 48 тыс. чалавек, прычым трэць з іх атрымліваюць інфармацыю, карыстаючыся электроннымі рэсурсамі Бібліятэкі. Штогод чытачам выдаецца больш за 600 тыс. экзэмпляраў дакументаў, а таксама прадастаўляецца бясплатны доступ да розных электронных інфармацыйных рэсурсаў.


Юбілею Бібліятэкі на працягу года былі прысвечаны розныя культурныя падзеі, прэзентацыі новых кніг, цікавыя медыя- і выдавецкія праекты. У лютым адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання». Увесну супрацоўнікі падрыхтавалі і правялі цыкл тэматычных заняткаў «Брэсцкая Біблія — шэдэўр беларускага Адраджэння». Сумесна з радыёстанцыяй «Горад FМ» ТРК «Брэст» рэалізаваны праект «Чытай і слухай», у рамках якога ў прамым радыёэфіры ў праграме «Экслібрыс» загадчыкі структурных падраздзяленняў расказвалі пра рэсурсныя магчымасці і сэрвісныя паслугі сваіх аддзелаў. У верасні стартаваў YouTube-праект — «(Не)Кніжныя людзі», у якім прыняло ўдзел больш за 70 чалавек — жыхароў Брэста і не толькі. Рэкламны тізер праекта і 11 тэматычных відэаролікаў ў сетцы Інтэрнэт ужо паглядзелі больш за 4 тыс. гледачоў. Выйшаў у свет 23-ы выпуск інфармацыйна-аналітычнага выдання «Библиопанорама», прысвечаны 80-годдзю Бібліятэкі, яе станаўленню і асноўным этапам развіцця. У рамках юбілейных мерапрыемстваў супрацоўнікамі прэзентаваны дзве маштабныя выставы дакументаў і матэрыялаў «Брэсцкая абласная бібліятэка ў інфармацыйнай прасторы», «С наилучшими пожеланиями: выставка литературы с автографами авторов и дарителей из фонда Брестской областной библиотеки им. М. Горького», на якіх былі прадстаўлены архіўныя дакументы і матэрыялы, якія адлюстроўваюць гісторыю Бібліятэкі, фотаальбомы, выданні самой Бібліятэкі і матэрыялы аб ёй у друку, кнігі з аўтографамі вядомых аўтараў і інш.


25 лістапада 2020 г. прайшлі заключныя мерапрыемствы ў рамках святкавання юбілею.


Намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша прэзентаваў манаграфію «Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія». Аляксандр Аляксандравіч — кандыдат культуралогіі, ініцыятар вядомых у нашай краіне кнігазнаўчых і выдавецкіх праектаў і нязменны ўдзельнік усіх міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання».


У аддзеле рэдкай кнігі, фонды якога ўключаюць рэдкія, унікальныя рукапісы і старадрукі пачынаючы з XVI ст., была прэзентавана новая музейна-выставачная экспазіцыя. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Іосіфавіч Барысюк, начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Барысавіч Панасюк, Алесь Суша, гісторыкі, краязнаўцы і чытачы Бібліятэкі. Шматгадовым сябрам і партнёрам Бібліятэкі дырэктар Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч урачыста ўручыла білеты ганаровых чытачоў. Імі ў 2020 г. сталі Дыяна Мікалаеўна Хмялеўская, Аляксандр Георгіевіч Барысюк, Ігар Паўлавіч Муха, Анатоль Антонавіч Гладышчук.


У юбілеі прынята рабіць падарункі. Фонд аддзела рэдкай кнігі папоўніўся яшчэ некалькімі рарытэтамі: Аляксандр Георгіевіч Барысюк перадаў Бібліятэцы «Малы Катэхізіс» Лютэра XVIII ст., Дыяна Мікалаеўна Хмялеўская — 6-ы том «Полного собрания сочинений И. А. Гончарова в 12 т.» 1899 г., Нацыянальная бібліятэка Беларусі — лічбавыя копіі выданняў Брэсцкай тыпаграфіі XVI стагоддзя і прыжыццёвае выданне М. Горкага «Как я учился» 1923 г. Унікальныя рукапісныя дакументы XIX – пачатку XX ст. з захаванымі на іх пячаткамі перадаў у дар Валерый Вячаслававіч Мароз.


Сёння Брэсцкая абласная бібліятэка имя М. Горкага — найбуйнейшы рэгіянальны цэнтр па зборы, захаванні і папулярызацыі дасягненняў мясцовай культуры, дакументаў і матэрыялаў аб Брэсце і Брэсцкай вобласці, культурна-адукацыйны цэнтр, галоўны навукова-метадычны і каардынацыйны цэнтр для публічных бібліятэк вобласці. У лічбавую эпоху Бібліятэка па-ранейшаму застаецца інфармацыйным цэнтрам прыцягнення для жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці, даючы сваім чытачам усё новыя і новыя магчымасці.


Жадаем абласной бібліятэцы далейшага росквіту, мноства цікавых праектаў, вялікай колькасці новых кніг і ўдзячных чытачоў! З юбілеем, Бібліятэка!


Абласной бібліятэцы – 80 гадоў! // ТелеРадиоКомпания Брест


Актуальное интервью. В Гостях у ГородFM директор Брестской областной библиотеки имени М. Горького Елена Яковлевна Стрижевич


Брестская областная библиотека им. М. Горького отмечает 80-летний юбилей // Лагуна ТВ


Брестской областной библиотеке им. М. Горького 80 лет // Буг Информ


В Брестской областной библиотеке презентовали новую музейно-выставочную экспозицию отдела редкой книги // БЕЛТА. Новости Беларуси


«Самое красивое, самое дорогое, масштабное издание ВКЛ». Репортаж телеканала СТВ от 14.12.2020


Экспозицию редкой книги презентовали в Бресте к 80-летию областной библиотеки // Виртуальный Брест


Экспозицию редкой книги презентовали в Бресте // Заря



Зварот да спісу