Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Брэсцкая Біблія—шэдэўр беларускага Адраджэння»

«Брэсцкая Біблія—шэдэўр беларускага Адраджэння»

«Брэсцкая Біблія—шэдэўр беларускага Адраджэння»


У 2020 г. сектар рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага праводзіць цыкл тэматычных заняткаў пад назвай «Брэсцкая Біблія — шэдэўр беларускага Адраджэння», які складаецца з чатырох частак і прысвечаны жамчужыне нашага фонду — Брэсцкай Бібліі.


Брэсцкая Біблія — гэта ўнікальны помнік матэрыяльнай і духоўнай культуры эпохі Адраджэння. Яна была надрукавана ў 1563 г. у горадзе Брэсце у першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарні на сродкі і па ініцыятыве канцлера Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), віленскага ваяводы і берасцейскага старасты Мікалая Радзівіла Чорнага.


Брэсцкая Біблія была адным з самых прыгожых, самых дарагіх і самых вялікіх выданняў XVI–XVIII стст. у ВКЛ. Біблія стала сапраўднай легендай, якую навукоўцы называюць шэдэўрам паліграфічнага мастацтва таго часу. Гэтая кніга на стагоддзі праславіла месца свайго выдання і тых людзей, якія мелі дачыненне да яе з’яўлення на свет.


У сакавіку бягучага года завяршыўся першы этап цыкла тэматычных заняткаў пад назвай «Рэфармацыя ў ВКЛ і Брэсцкая Біблія». Прэзентацыі па гэтай тэме былі праведзеныя ў сектары рэдкай кнігі для навучэнцаў гімназіі № 1 г. Брэста.


Брэсцкая Біблія — пратэстанцкая, яе з’яўленне на свет было абумоўлена тымі зменамі, якія адбываліся ў грамадстве і былі выкліканыя эпохай Адраджэння і Рэфармацыяй. Што ж уяўляла сабой Вялікае Княства Літоўскае і Еўропа ў цэлым у другой палове XV – пачатку XVI ст.? Якія глабальныя змены адбываліся ў грамадстве, і чаму яны прывялі да з’яўлення новай хрысціянскай канфесіі — пратэстантызму? Гэта быў дзіўны час, багаты падзеямі першараднай важнасці. За нейкія 50–70 гадоў чалавецтва даведалася і адчула значна больш, чым за папярэднія стагоддзі. Вялікае значэнне для развіцця еўрапейскай цывілізацыі мела вынаходніцтва кнігадрукавання ў Еўропе. У гэты час адбываюцца найвялікшыя геаграфічныя і навуковыя адкрыцці, назіраецца небывалы росквіт літаратуры і мастацтва, адбываюцца змены ў грамадскай свядомасці. Пра ўсе гэтыя падзеі, як і пра саму Брэсцкую Біблію, навучэнцы і даведаліся ў ходзе праведзеных мерапрыемстваў.


Цыкл будзе працягнуты новай тэмай «Брэсцкая Біблія — еўрапейскі праект Мікалая Радзівіла Чорнага».



Цапкова Людміла Арсенцьеўна,

бібліёграф сектара рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу