Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя зборніка

Прэзентацыя зборніка

Прэзентацыя зборніка

Прэзентацыя зборніка «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі»


27 лютага 2020 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання». Выданне выйшла ў снежні 2019 г. i было прымеркавана да 1000-годдзя Брэста, 260-годдзя Юльяна Урсын Нямцэвіча і 10-годдзя праекта «Берасцейскія кнігазборы». На прэзентацыю сабраліся не толькі аўтары дакладаў апошняй канферэнцыі, але і шматгадовыя партнёры Бібліятэкі, без дапамогі якіх немагчыма было б рэалізаваць гэты ўнікальны для нашай краіны праект. Адзін з іх — аўтар дызайн-макета зборніка, выбітны мастак-каліграфіст, дацэнт кафедры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Генадзь Іванавіч Мацур, які распавёў пра свае ўражанні падчас работы над выданнем і знаёмства з тэкстамі розных па нацыянальнасці, канфесійных і навуковых перавагах аўтараў. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік Консульства Украіны ў Брэсце А. Н. Дзідэнка і консул Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Вольга Касперчык, а таксама прадстаўнік кампаніі «Санта Імпэкс Брэст» Б. Т. Скрыльнікаў, якія ўнеслі свой уклад у падрыхтоўку і правядзенне самой канферэнцыі і выданне зборніка. Навуковую рэдакцыю матэрыялаў зборніка здзейсніў доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна А. М. Вабішчэвіч, які быў мадэратарам мерапрыемства і распавёў аб разнастайнасці тэм і праблем, закранутых аўтарамі прац.


На прэзентацыі выступілі: гісторык, краязнавец В. М. Туміловіч (г. Лунінец); навуковы кіраўнік фонду «European Urban Institute» І. Б. Лаўроўская; перакладчык, краязнавец А. У. Медзвядзеўскі; начальнік аддзела архітэктуры і тэрытарыяльнага развіцця камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама – галоўны архітэктар вобласці А. У. Жаркоў; дацэнт, прафесар кафедры фізікі БрДТУ А. А. Гладышчук; гісторык, краязнавец В. В. Мароз; кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт ПалесДУ А. Л. Ільін (г. Пінск); намеснік дырэктара па навуковай рабоце УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» Т. А. Няклюдава і інш.


Усе выступоўцы адзначалі важнасць праекта «Берасцейскія кнігазборы» для сваіх навуковых і даследчых інтарэсаў і для вывучэння гісторыі нашага рэгіёна ў цэлым. Усе без выключэння ўспаміналі ідэйнага натхняльніка і арганізатара праекта, былога намесніка дырэктара па навуковай рабоце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алу Міхайлаўну Мяснянкіну, якая заўчасна пайшла з жыцця, без арганізатарскіх здольнасцей, энтузіязму і прафесійных намаганняў якой «Берасцейскія кнігазборы» былі б немагчымыя. Прэзентуемы зборнік прысвечаны яе памяці і ўключае артыкул краязнаўца і пісьменніка В. В. Мароза аб яе ўкладзе ў справу захавання гістарычных, дакументальных і культурных помнікаў Берасцейшчыны і Беларусі.


Дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага А. Я. Стрыжэвіч падвяла вынікі працы ў рамках праекта і падзякавала ўсім удзельнікам і партнёрам Бібліятэкі, а таксама ўручыла асобнікі зборніка прысутным аўтарам і прадстаўнікам партнёрскіх арганізацый і ўстаноў. Выданне паступіць у фонды музеяў, архіваў і бібліятэк не толькі Беларусі, але і Расіі, Украіны, Польшчы і некаторых іншых краін, дзе з ім могуць азнаёміцца ўсе жадаючыя.


Верамчук Ларыса Эдуардаўна,

нам. дырэктара па сацыякультурнай і інфармацыйнай рабоце

Кантактны тэлефон: + 375 162 43 45 25


Зварот да спісу