Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Брэстчына ў інфармацыйнай прасторы

Брэстчына ў інфармацыйнай прасторы

Брэстчына ў інфармацыйнай прасторы
Краязнаўчыя базы даных бібліятэк Брэсцкай вобласці.

Установа культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.



«Агонь душы Ніны Мацяш»


Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш» прысвечаны ўраджэнцы Берасцейшчыны, паэтэсе, аўтару кніг для дзяцей, крытыку, літаратуразнаўцы і перакладчыку, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі, лаўрэату Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. Калесніка — Ніне Язэпаўне Мацяш (1943–2008). Змяшчае матэрыялы з біяграфіі Ніны Мацяш; аблічбаваныя паэтычныя зборнікі і некаторыя пераклады з французскай, польскай, украінскай моў; літаратурна-крытычныя агляды творчасці; арыгінальныя фотаздымкі; успаміны і прысвячэнні сяброў і паплечнікаў; вычарпальную бібліяграфію (звыш 1600 бібліяграфічных запісаў).

Рэсурс створаны агульнымі намаганнямі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і бібліятэк ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма» 


http://brl.by/virtualnye-proekty/m1/index.html#sec-8a04


«Шчыраверная слову. Галіна Малажай»


Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай» прысвечаны Галіне Мікалаеўне Малажай (1938–2005), мовазнаўцы, прафесару, аўтару больш як 300 навуковых прац, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь. Рэсурс змяшчае матэрыялы пра жыццё і творчасць Галіны Мікалаеўны, бібліяграфію выданняў, фотаздымкі з сямейнага архіва, успаміны сучаснікаў.


http://brl.by/virtualnye-proekty/Malazhai/index.html

 


«Уладзімір Калеснік – чалавек Адраджэння»


Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння» створаны да 100-годдзя з дня нараджэння вучонага-літаратара, пісьменніка, мастака. Уладзімір Калеснік вядомы найперш як даследчык старажытнай і сучаснай беларускай літаратуры, адкрывальнік творчай дзейнасці пісьменнікаў Заходняй Беларусі і актыўны грамадска-культурны дзеяч ХХ стагоддзя.


http://brl.by/museum-kolesnik/html/index.html


«Узняцца да лёсу чалавечага»: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун (1946–2016)


З мэтай ушанавання памяці беларускага літаратурнага крытыка і літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянціны Іванаўны Локун Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага падрыхтавала электронны рэсурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун (1946–2016)». Ён уключае дакументныя рэсурсы за 1973–2021 гг. Гэта бібліяграфічная, фактаграфічная і графічная інфармацыя, якая сістэматызавана і прадстаўлена ў раздзелах: «Жыццёвы і творчы шлях В. І. Локун», «Літаратурныя і навуковыя працы В. І. Локун (1973–2016 гг.)», «Літаратура аб жыцці і творчасці (1984–2021 гг.)», «Успаміны сучаснікаў», «Фотагалерэя», «Ушанаванне памяці».


http://brl.by/museum-lokun/html/index.html


«Непрачытаная кніга Васіля Фёдаравіча Праскурава» http://brl.by/museum-praskurau/views/index.html


Віртуальны музей — сумесны праект Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава. Прысвечаны жыццю і творчасці Васіля Фёдаравіча Праскурава — журналіста, пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў СССР, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Рэсурс змяшчае біяграфічныя, фактаграфічныя і бібліяграфічныя звесткі, а таксама поўныя тэксты твораў, звесткі аб дасягненнях, узнагародах і фотаздымкі пісьменніка.


ДУК «Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»


«Ян Чачот» http://bfc.rcbs-bar.by/baza-dannyh-yan-chachot


Электронная паўнатэкставая база даных дае магчымасць знайсці патрэбную інфармацыю пра вядомага беларускага паэта, фалькларыста, удзельніка Таварыства філаматаў Яна Чачота. База даных уключае кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў з 1977 г. па сённяшні час на рускай, беларускай, польскай мовах, а таксама мультымедыйныя, візуальныя, фактаграфічныя і камбінаваныя звесткі. Частка дакументаў агучана, а бібліяграфічны паказальнік уключае інфармацыю на англійскай, польскай, беларускай, украінскай, літоўскай мовах з 1928 г. па сённяшні час.


ДУК «Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. І. Панфёрава», г. Іванава


«Наполеон Орда: талант, покоривший Европу» http://janowlib.by/ORDA_N/proekt.html


Электронная паўнатэкставая база даных прысвечана мастаку, музыканту і кампазітару, педагогу, публіцысту і навукоўцу Напалеону Ордзе. База даных знаёміць з біяграфіяй і творчасцю Н. Орды, а таксама адлюстроўвае біяграфічныя, фактаграфічныя, мультымедыйныя, візуальныя і бібліяграфічныя звесткі. Рэсурс складаецца з раздзелаў «Биография», «Виртуальные выставки», «Литография», «Видео», «Литература», «Обложки книг о Н. Орде», а таксама змяшчае «Виртуальный тур по музейному комплексу имени Наполеона Орды д. Вороцевичи».


ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»


«Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю» http://base.krcls.by/


База даных знаёміць з людзьмі, якія ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін». Асаблівасцю базы даных з’яўляецца тое, што яна ўключае інфармацыю не толькі аб ганаровых грамадзянах горада Кобрына, але і знаёміць з землякамі, якія сталі ганаровымі грамадзянамі іншых гарадоў. База даных уключае чатыры асноўныя рубрыкі: «Ганаровыя грамадзяне горада Кобрына», «Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна», «Ганаровыя грамадзяне аграгарадка Павіцце», «Ганаровыя грамадзяне-землякі іншых гарадоў». База даных забяспечваецца дапаможным апаратам: імянным паказальнікам і храналагічным паказальнікам дат прысваення звання. Зараз база змяшчае 35 персаналій і ўключае каля 800 дакументаў: паўнатэкставыя версіі кніг, артыкулы з кніг, зборнікаў, перыядычных выданняў, нарматыўна-прававыя акты, архіўныя дакументы, фотаздымкі.


ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»


«Улицы родного города» http://liblh.by/Ulici/index.html


База даных дазваляе любому, хто мае доступ да сеткі Інтэрнэт, здзейсніць віртуальны шпацыр па вуліцах горада Ляхавічы. У базе ўтрымліваецца інфармацыя пра 36 самых галоўных, старых ці «імянных» вуліц горада. Навігацыя ажыццяўляецца з дапамогай інтэрактыўнай карты горада, дзе маркерамі адзначаны вуліцы, аб якіх маецца інфармацыя. База змяшчае алфавітны паказальнік і пошукавы радок, артыкулы забяспечваюцца ўнутрытэкставымі спасылкамі. Згодна з адзінай структурай базы даных матэрыял аб кожнай вуліцы складаецца з геаграфічнай, гістарычнай і бібліяграфічнай даведак.


ДУК «Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»


«Жабинка историческая» http://zhabinkalib.by/krayaznaustva/qr-gid-po-zhabinke.html

Краязнаўчы праект «Жабінка гістарычная» — гарадскі пешаходны інтэрактыўны маршрут (экскурсія) з ужываннем формы QR-кодаў па гістарычнай частцы горада Жабінкі. Працягласць пешаходнага маршруту 1,9 км, ён ахоплівае 24 турыстычныя аб’екты. Экскурсія знаёміць з культурнымі і архітэктурнымі славутасцямі мясцовасці ў межах горада Жабінкі, а тэхналогія QR-кадзіравання дазваляе атрымаць максімальны аб’ём інфармацыі аб аб’екце любому ўладальніку мабільнай партатыўнай прылады з функцыяй фотаздымкі і выхадам у Інтэрнэт у рэальнай гарадской прасторы.


ДУК «Бярозаўскі раённая бібліятэчная сістэма»


«Бярозаўскі край: ведаць і ганарыцца» http://kray.bereza-cbs.by/


База даных з’яўляецца субдаменам афіцыйнага сайта ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма» і папулярызуе літаратурнае, ваенна-гістарычнае, фальклорна-этнаграфічнае, экалагічнае, геаграфічнае краязнаўства раёна. Асобная старонка рэсурсу «Мы памятаем!» — праект, прысвечаны памяці ветэранаў вайны, блізкіх сваякоў супрацоўнікаў Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Рубрыка «Музей этнаграфіі» прысвечана дзейнасці Вайцяшынскага грамадскага музея этнаграфіі і сялянскага побыту пры Вайцяшынскай сельскай бібліятэцы. Рубрыкі «Ніна Мацяш», «Краязнаўчыя кнігі», «Край, які натхняе паэтаў» папулярызуюць багатую літаратурную спадчыну знакамітых пісьменнікаў, ураджэнцаў раёна. Рубрыкі «Таямніцы роднага краю», «Матуліны песні, бабуліны казкі», «Вёска, красачка мая», «У згодзе з прыродай» тлумачаць паходжанне назваў населеных пунктаў раёна, прэзентуюць мясцовы песенны фальклор і розныя этнаграфічныя аб’екты Бярозаўскага краю.


ДУК «Столінская раённая бібліятэчная сістэма»


«Іван Супрунчык. Ад слова да дрэва» https://stolincbs.wixsite.com/woodengod


Віртуальны музей адлюстроўвае спадчыну вядомага разьбяра, бібліятэкара і этнографа Івана Супрунчыка. Праект прасоўвае спадчыну майстра праз адлюстраванне яго ў анлайн-прасторы і ўтрымлівае біяграфічныя звесткі, аўтэнтычныя этнаграфічныя запісы, бібліяграфію, фотаздымкі, аўдыя- і відэаматэрыялы. Віртуальны музей складаецца з чатырох асноўных раздзелаў: «Жыццёвы шлях», «Творчасць», «Цэнтр драўлянай скульптуры» і «Бібліяграфія».


ДУК «Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»


«Гісторыя Пінска ў датах» http://pinsklib.by/wp-content/uploads/2020/10/The-history-of-Pinsk-in-dates.pdf


Віртуальная выстава змяшчае асноўныя перыяды развіцця гістарычнай культуры сталіцы Беларускага Палесся са старажытных часоў да нашых дзён. Выстава прадстаўлена ў
PDF-фармаце са спасылкамі па змесце. Кожны раздзел уключае пэўную гістарычную дату, пра якую расказваецца ў прапанаваных выданнях. Выданні прадстаўлены бібліяграфічным апісаннем, кароткай анатацыяй, фатаграфіяй вокладкі і інфармацыяй аб месцы захоўвання ў фондзе бібліятэкі.


ДУК «Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»


«Вехи памяти и славы: Великая Отечественная война в истории Малоритчины» http://maloritalib.by/study_of_local_lore/maloletkin-during-the-great-patriotic-war-on-the-75th-anniversary-of-the-great-victory/


Паўнатэкставая база даных аб’яднала матэрыял аб удзельніках вайны, працаўніках тылу, дзецях вайны, лёсах эвакуіраваных на тэрыторыі Маларыцкага раёна. У базе прадстаўлены аблічбаваныя артыкулы перыядычных выданняў, раздзелы кніг, гісторыка-дакументальныя хронікі Маларыцкага раёна, успаміны і інш. Матэрыял прадстаўлены ў выглядзе тэкставых дакументаў, фота- і відэаматэрыялаў. База даных складаецца з 14 асноўных раздзелаў і дазваляе выкарыстоўваць краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы з найбольшай паўнатой і зручнасцю.


ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы»


«Непридуманные герои. Розалия Фридзон» https://padlet.com/tavlaylibrary/Bookmarks


Электроннае дасье мае краязнаўчую скіраванасць: Разалія Фрыдзон, ураджэнка Віцебскай вобласці, пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны абрала месцам жыхарства г. Баранавічы. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць розныя аспекты біяграфіі Разаліі Захараўны Фрыдзон, акцэнтуюць увагу на ваенна-патрыятычным баку жыцця партызанкі, падпольшчыцы, байца Руху французскага Супраціўлення. Электронны рэсурс складаецца з лічбавых матэрыялаў, прадстаўленых у розных фарматах: тэкставых дакументаў, захаваных у фарматах PDF, актыўных спасылак на дакументы аддаленага доступу, відэаролікаў. Прадстаўлены біяграфічныя, фактаграфічныя, бібліяграфічныя, паўнатэкставыя і мультымедыйныя даныя аб персоне Разаліі Фрыдзон.


ДУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна»


«Но мало избранных средь званных, или Недосягаемая высота Льва Алимова» http://www.gcbs-brest.by/lev-alimov.-virtualnyj-muzej


Віртуальны музей прысвечаны жыццю і творчасці мастака-графіка Льва Алімава, а таксама віду выяўленчага мастацтва — афорту. Рэсурс створаны на падставе публікацый у кнігах, газетах, Інтэрнэт-крыніцах, выкананы ў выглядзе электроннай кнігі і змяшчае тэкставы матэрыял, фатаграфіі, ілюстрацыйны матэрыял, музычнае суправаджэнне, а таксама відэафрагменты. Праект складаецца з пяці асноўных раздзелаў: «Линия жизни», «Симфония творчества Алимова», «География музеев», «Награды художника» і «Список источников».


ДУК «Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»


Виртуальная обзорная экскурсия по городу Лунинцу http://lrcbs.by/virtualnyiy-ekskursovod/


Праект знаёміць з лепшымі месцамі Лунінца: архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі, аб’ектамі духоўнай і матэрыяльнай культуры, старымі і новымі вуліцамі горада. Візуальная дэманстрацыя аб’ектаў горада — вуліц, помнікаў, памятных месцаў, прамысловых прадпрыемстваў — суправаджаецца гукавымі каментарыямі віртуальнага экскурсавода, якія знаёмяць гледачоў і слухачоў з гісторыяй узнікнення горада, выбітнымі людзьмі, якія жылі і тварылі ў ім, дасягненнямі ў эканоміцы і г. д. Віртуальная экскурсія дае магчымасць агляду аб’ектаў у любы час без вялікіх матэрыяльных і часавых затрат.


Зварот да спісу