Непрачытаная кніга
Васіля Фёдаравіча Праскурава

Віртуальны музей

«‎Кожны чалавек — тая ж непрачытаная кніга. Розніца, мабыць, у тым, што кніга ад першай да апошняй старонкі ўся перад табой — чытай. А вось чалавек не заўсёды ахвотна раскрывае сваю жыццёвую кнігу, не кожнаму давярае перагортваць старонкі пражытых гадоў»‎.

Наш зямляк

     Праскураў Васіль Фёдаравіч — выдатны майстар нарыса, журналіст, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Разам з клапатлівай рэдактарскай працай шмат пісаў для газеты. I не толькі для сваёй, але для абласной і рэспубліканскіх. Ён упадабаў адзін з самых прэстыжных газетных жанраў — нарыс і пісаў аб людзях Палесся. Дзякуючы гэтаму жанру ён і заслужыў славу сапраўднага майстра слова, вялікага знаўцы чалавечых душ. Больш за дваццаць гадоў ён працаваў рэдактарам газеты «Савецкае Палессе». За плённую працу на ніве журналістыкі ўзнагароджаны чатырма медалямі СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Васіль Праскураў — аўтар зборнікаў «Святая сівізна», «Трое з-за Лані», «Людзі-суседзі», «Пакажы чалавеку дарогу», «Пакланіся зямлі-карміцельцы», «Чорны хлеб». Выдадзена пасмяротная кніга «Наўсцяж вясковай вуліцы» ў 1995 г.

Аб праекце

     Створаны ў гонар таленавітага пісьменніка віртуальны электронны рэсурс «Непрачытаная кніга Васіля Фёдаравіча Праскурава» — сумесны праект Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава — запрашае ўсіх зацікаўленых перагарнуць невядомыя старонкі жыцця чалавека, які пісаў проста і захапляюча. У яго творчасці ярка выражаны праскураўскі стыль — пісаць проста пра складаныя рэчы. Літаратурная спадчына пісьменніка мае не толькі дзень сённяшні, але і будучыню, яго творы можна чытаць і перачытваць.

Кантакты

Брэсцкая абласная бібліятэка
імя М. Горкага
asjkdhakjls

Адрас: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48, 224016

Пошта: otdel.it.bibl@gmail.com

Час працы:
сб-чц: 10:00–19:00
      пт: выхадны

Тэлефон: 8 (0162) 53-04-40

Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка
імя В. Ф. Праскурава

Адрас: Брэсцкая вобл., г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 5, 225432

Пошта: gnccrb@brest.by

Час працы:
аўт.-нд: 09:00–19:00
       пн: выхадны

Тэлефон: 8 (01646) 63-8-67