|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 5 сакавіка 2026 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Гасцюхін. Характар і ролі», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння савецкага, беларускага і расійскага акцёра тэатра і кіно Уладзіміра Васільевіча Гасцюхіна. Вядомасць ён атрымаў дзякуючы ролям у такіх фільмах, як «Восхождение», «Охота на лис», «Возьму твою боль», «Берег», «Дети капитана Гранта», «Дальнобойщики» і інш. У яго творчай біяграфіі нямала яркіх і запамінальных роляў. За час кар'еры артыст паспеў зняцца ў знакамітых рэжысёраў, стварыць каларытную палітру мужчынскіх тыпажоў. Пераважнымі ў працах выканаўцы сталі ўсё ж вобразы станоўчых герояў. За гэтыя гады ён стаў сімвалам сумленнасці, стойкасці і мужнасці на экране, пакінуўшы глыбокі след у кінематографе.
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю акцёра. Выданне Марыны Аляксандраўны Тарасавай «Владимир Гостюхин» (Масква, 1983) — гэта невялікі нарыс пра творчасць вядомага акцёра Уладзіміра Гасцюхіна. Кніга «Восхождение» (Мінск, 2007) У. Гасцюхіна ўяўляе сабой фотаальбом, дзе сабраны фатаграфіі і ўспаміны акцёра, якія адлюстроўваюць яго жыццёвы і творчы шлях. Гэта яго погляд на «ўзыходжанне» ў прафесію і жыццё, спалучэнне асабістых момантаў і знакавых роляў.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца сакавіка.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78