Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Квіз да Міжнароднага дня эрудыта

Квіз да Міжнароднага дня эрудыта

Квіз да Міжнароднага дня эрудыта

5 лютага 2026 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся квіз, прысвечаны Міжнароднаму дню эрудыта. Мерапрыемства было арганізавана сумесна з Маладзёжным парламентам пры Брэсцкім гарадскім Савеце дэпутатаў і сабрала каманды старшакласнікаў з гімназіі №4 і школ №5, 13, 15 і 22.


Квіз уключыў чатыры туры: «Матухна-зямля» (Беларусь, яе культура, гісторыя і славутасці), «Музычны» (веданне выканаўцаў і іх творчасці), «Маладзёжны парламент» (мэты і задачы арганізацыі, магчымасці ўдзелу і самарэалізацыі), «Усё пра ўсё». Удзельнікі гульні праявілі кемлівасць, прадэманстравалі выдатныя веды і ўменне працаваць у камандзе. Таксама яны даведаліся пра рэсурсы бібліятэкі для вучобы і самаразвіцця і пра дзейнасць Маладзёжнага парламента як форму грамадзянскай актыўнасці моладзі.


Першае месца заняла каманда «Гаўрылаўцы» з СШ № 22 г. Брэста (35 балаў). Другое месца атрымала каманда «Хованцы» з сярэдняй школы № 13 г. імя У. І. Хавана (29 балаў). Замкнула тройку прызёраў каманда «На 5+» з СШ № 5 г. Брэста імя С. Смірнова (28 балаў). Дзякуем моладзі за актыўны ўдзел і віншуем пераможцаў! Мы рады бачыць усіх, хто любіць вучыцца і імкнецца да новых ведаў, у нашай бібліятэцы!


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу