Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна

Да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна

Да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна

Паважаныя чытачы, сектар літаратуры па мастацтве запрашае наведаць выставу « Уладзімір Мулявін. Пясняр», прымеркаваную да 80-годдзя з дня нараджэння музыкі, спевака, гітарыста, кампазітара, аранжыроўшчыка, стваральніка і мастацкага кіраўніка беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Выдатны артыст (рускі па паходжанні!) Уладзімір Мулявін прысвяціў сябе беларускай песні і зрабіў яе папулярнай ва ўсім свеце.


На экспазіцыі прадстаўлена каля 50 выданняў: кнігі, перыядычныя выданні, нотныя зборнікі, вінілавыя і кампакт-дыскі. Усяго «Песняры» выпусцілі 10 вінілавых дыскаў-гігантаў, 6 з якіх (1971 — «Ты мне вясною прыснілася», 1974 — «Алеся», 1978 — «Народныя песні», 1979 — «Гусляр», 1983 — «Зачарованая мая», 1985 — «Праз усю вайну») ёсць у фондзе сектара.


Вялікую цікавасць уяўляе кніга «Владимир Мулявин. Нота судьбы», якая выйшла ў 2004 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», дзе сабраны разважанні пра феномен творчасці легендарнага Песняра, успаміны калег, сяброў і блізкіх. Пераможцам 55-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Трыумф» стала кніга «Владимир Мулявин. Сэрцам і думамі» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), выдадзеная да 75-годдзя з дня нараджэння вялікага музыкі. Пад цвёрдай вокладкай — каля 600 старонак, амаль 800 фатаграфій з архіваў сям'і і сяброў народнага артыста. Звярніце ўвагу на кнігу Марыны Мулявіной і Вольгі Брылон «Владимир Мулявин и Лидия Кармальская. Недосказанное…», якая выйшла ў 2016 годзе ў выдавецтве «Альтиора Фортэ». Гэта багата ілюстраванае выданне апавядае аб раннім этапе творчасці, аб гісторыі станаўлення музыкі і зараджэнне ансамбля «Песняры».


Прыходзьце, будзем рады!


Сектар літаратуры па мастацтве

+ 375 162 57 48 78


Зварот да спісу