Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Юбілейная гісторыя»

«Юбілейная гісторыя»

«Юбілейная гісторыя»

Выстава «Журнал „Беларуская думка“ — 30 лет»


З 5 кастрычніка па 10 лістапада 2021 г. у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Журнал „Беларуская думка“ — 30 лет» з цыкла «Юбілейная гісторыя».


«Беларуская думка» — гэта беларускае грамадска-палітычнае і навукова-папулярнае выданне. Часопіс вядомы пад такой назвай з кастрычніка 1991 г., калі быў зарэгістраваны, як выданне НДІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Затым стаў афіцыйным друкаваным органам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а з 9 лістапада 1995 г. — Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Але гісторыя гэтага перыядычнага выдання бярэ свой пачатак з больш ранняга перыяду, калі ў 1922 г. упершыню выходзіць з друку палітыка-тэарэтычны часопіс «Вперёд» на рускай мове, затым з 1927 г. — пад назвай «Весткі ЦК КП(б)Б», а з сакавіка гэтага ж года — «Бальшавік Беларусі». Падчас вайны (1941–1945) часопіс не выходзіў, а аднавіў сваю працу ў красавіку 1945 г. З 1952 г. у выдання новая назва — «Коммунист Белоруссии». У часопісе быў створаны раздзел «Новые научные исследования», дзе публікаваліся ўрыўкі з дысертацый навуковых работнікаў рэспублікі, літаратуразнаўчыя і мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі на грамадска-палітычныя кнігі і брашуры.


Найноўшая гісторыя выдання пачынаецца з 1991 г., калі яно пачало выходзіць пад назвай «Беларуская думка». Часопіс асвятляе палітыку дзяржавы, пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, працу органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, дасягненні айчыннай і замежнай навукі, праблемы адукацыі і культуры.


У 2009 г. рэдакцыя часопіса стала пераможцам V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс».


Экспазіцыя пазнаёміць з гісторыяй часопіса і яго публікацыямі. Прадстаўлены таксама юбілейныя нумары часопісаў з 1991 г.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу.



Чытальная зала бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу