Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Чытальная зала бягучых перыядычных выданняў

Чытальная зала бягучых перыядычных выданняў

Чытальная зала бягучых перыядычных выданняў з 1991 г. з’яўляецца структурным падраздзяленнем Бібліятэкі.

Фонд чытальнай залы фармуецца шляхам афармлення штогадовай падпіскі. Фонд уключае газеты і часопісы па эканоміцы, палітыцы, праве, філасофіі, гісторыі, псіхалогіі, педагогіцы, мовазнаўстве, літаратуразнаўстве, натуральным навуках, тэхніцы, сельскай гаспадарцы, а таксама літаратурна-мастацкія часопісы і часопісы для сямейнага чытання, выдадзеныя за апошнія 6 гадоў у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі. 

У аддзеле захоўваюцца 40 назваў газет (з 2016 г.) і 286 назваў часопісаў (з 2014 г.). Газеты і часопісы папярэдніх гадоў выданні знаходзяцца ў аддзеле асноўнага захоўвання фонду Бібліятэкі.

Перыёдыка па іншых галінах ведаў, а таксама на замежных мовах, знаходзіцца ў спецыялізаваных чытальных залах у адпаведнасці з іх тэматычных профілем.


Даведачны апарат чытальнай залы ўключае:

  • * Зводную алфавітную картатэку бягучых перыядычных выданняў, атрыманых Бібліятэкай па падпісцы.
  • * Алфавітную картатэку бягучых перыядычных выданняў, якія паступаюць у чытальную залу па падпісцы.


Чытальная зала ажыццяўляе выдачу перыёдыкі са свайго фонду і аддзела захоўвання асноўнага фонду.

Чытальная зала аказвае дадатковыя платныя паслугі:


  • * выдача выданняў павышанага попыту, электронных дакументаў на дом;
  • * ксеракапіраванне;
  • * сканаванне;
  • * прадастаўленне машыннага часу;
  • * вывад інфармацыі на друкаваны носьбіт;
  • * тэматычны падбор літаратуры;
  • * запіс інфармацыі на электронны носьбіт заказчыка;
  • * праверка на вірусы здымнага носьбіта;
  • * прадастаўленне дакументаў з фондаў Бібліятэкі для лічбавай, фота- і відэаздымак на абсталяванні карыстальніка (у межах Бібліятэкі).
  •  
Заг. чытальнай залы:  Сахарэвіч Людміла Іванаўна
Рэжым работы: 10:00–19:00

Выхадныя дні: пятніца, субота

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016 г. Брэст,  б-р Касманаўтаў, 48 

Тэл.: + 375(162) 57 48 39



Зварот да спісу