Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава перыёдыкі «Олимпиада 2021: летние игры в Токио»

Выстава перыёдыкі «Олимпиада 2021: летние игры в Токио»

Выстава перыёдыкі «Олимпиада 2021: летние игры в Токио»

З 15 ліпеня па 15 жніўня 2021 г. у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Олимпиада 2021: летние игры в Токио» з цыкла «Падзея 2021».


XXXII летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 г. у Японіі, у горадзе Токіа, які будзе прымаць летнюю Алімпіяду ў другі раз. Упершыню ў гісторыі Алімпійскія гульні былі перанесены, а не адменены, як здаралася раней. Пры гэтым гульні захаваюць прыстаўку «2020». У гэтым годзе ў праграму Алімпійскіх гульняў дабавіліся спаборніцтвы па каратэ, сёрфінгу, бейсболе, скалалажанні і скейтбордынгу. Беларусь будуць прадстаўляць 110 спартсменаў.


Экспазіцыя пазнаёміць чытачоў з гісторыяй зараджэння Алімпійскіх гульняў і алімпійскага руху, а таксама будзе аператыўна папаўняцца новымі матэрыяламі з перыядычных выданняў аб ходзе алімпійскіх стартаў і выступленнях на спаборніцтвах беларускіх спартсменаў.


На выставе будуць прадстаўлены артыкулы з часопісаў: «Наука и жизнь», «Смена», «Наш спорт», «Беларуская думка», «Планета», «Союзное государство», «Фома», «Наука и религия»; газет: «Спортивная панорама», «7 дней», «СБ. Беларусь сегодня», «Народная газета» і іншых перыядычных выданняў, якія будуць на сваіх старонках асвятляць алімпійскія спаборніцтвы.



Ляпешка Таццяна Пятроўна,

бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу