Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Педагогический марафон: журналы в помощь учебному процессу»

Выстава «Педагогический марафон: журналы в помощь учебному процессу»

Выстава «Педагогический марафон: журналы в помощь учебному процессу»

20–21 верасня 2021 г. у фае Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Педагогический марафон: журналы в помощь учебному процессу».


На выставе плануецца прадставіць больш за 50 назваў навукова-педагагічных, навукова-метадычных, навукова-практычных і вучэбна-метадычных часопісаў па педагогіцы і адукацыі беларускіх і расійскіх выдавецтваў. Сярод іх «Адукацыя і выхаванне», «Веснік адукацыі», «Педагогика», «Вышэйшая школа», «Народная асвета», «Пачатковая школа», «Логопед», «Роднае слова», «Русский язык и литература», «Преподавание истории в школе», «Геаграфія», «Матэматыка» і інш.


Характэрнай асаблівасцю сучаснасці з’яўляецца магчымасць хуткага доступу да велізарных аб’ёмаў інфармацыі. Абласная бібліятэка імя М. Горкага мае не толькі папяровыя носьбіты інфармацыі, але і электронныя. Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца ў чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў з калекцыяй «Педагогика и образование» электроннай базы даных «East View», якая ўключае паўнатэкставыя артыкулы з 46 расійскіх перыядычных выданняў, такіх як «Философия образования», «Вопросы образования», «Образовательные технологии», «Педагогические технологии», «Преподаватель XXI век», «Наука и школа», «Педагогика и психология», «Воспитательная работа в школе» і інш. Чытачы бібліятэкі маюць магчымасць атрымаць лагін-пароль для бясплатнага доступу да дадзенай базы.


Запрашаем навучэнцаў і студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў, а таксама ўсіх зацікаўленых пазнаёміцца з выставай перыёдыкі і электроннай базай даных «East View», калекцыяй «Педагогика и образование».


Час працы выставы: 10:00–18:00.



Сахарэвіч Людміла Іванаўна,

заг. чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу