Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Эхо музыки»

Выстава «Эхо музыки»

Выстава «Эхо музыки»

З 26 красавіка 2021 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Эхо музыки», прымеркаваная да Міжнароднага дня танца. Гэта свята было заснавана ў 1982 г. па ініцыятыве Міжнароднага савета танца ЮНЕСКА. Штогод 29 красавіка ў дзень нараджэння легендарнага французскага балетмайстра Жана-Жоржа Навера ўвесь танцуючы свет — калектывы тэатраў оперы і балета, сучасныя танцавальныя трупы, ансамблі сучаснага бальнага і народнага танца, прафесійныя і самадзейныя артысты — адзначае сваё прафесійнае свята.


На выставе прадстаўлена каля 40 дакументаў: кніжныя, перыядычныя, нотныя выданні. Гэта матэрыялы, якія пазнаёмяць са шматвяковай гісторыяй танца, распавядуць аб розных стылях і кірунках у танцавальным мастацтве, такіх як балет, мадэрн, кантэмпарары, хіп-хоп і інш. З кніг С. М. Худзякова «Всеобщая история танца» (Масква, 2009), С. Дубковай «Жар-птица: балетные сказки и легенды» (Масква, 2009), Н. У. Карчэўскай «Эстрадный танец в Беларуси» (Мінск, 2015) пазнаеце шмат цікавых звестак пра харэаграфію, пазнаёміцеся з танцавальнымі формамі і метадамі іх папулярызацыі.


Асобны блок экспазіцыі — гэта літаратура пра жыццё і творчасць легендарных Майстроў руху, якія атрымалі сусветнае прызнанне. Кожны з іх дамогся поспеху, дзякуючы свайму таленту і ўпартай працы.


Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца мая.



Прыходзька Іна Барысаўна,

вяд. бібліёграф аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу