Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аддзел літаратуры па мастацтве

Аддзел літаратуры па мастацтве

Аддзел літаратуры па мастацтве з’яўляецца структурным падраздзяленнем Бібліятэкі, які ажыццяўляе бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне чытачоў кнігамі, перыядычнымі выданнямі эстэтычнага накірунку, аўдыявізуальнымі і выяўленчымі матэрыяламі, нотамі, электроннымі дакументамі.


У аддзеле захоўваюцца скарбы сусветнага мастацтва на ўсіх носьбітах інфармацыі.

Фонд аддзела на 01.01.2021 г. складае 50 656 экз. дакументаў.

Кніжны фонд налічвае 26 078 экз. кніг і 361 брашур, сярод якіх — унікальная мастацтвазнаўчая літаратура і мастацкія альбомы з якаснай паліграфіяй, 248 электронных дакументаў, 11 буклетаў.

Фанатэка налічвае 4 953 вінілавых кружэлак, 51 аўдыякасеты, 617 кампакт-дыскаў. 

Відэатэка налічвае 51 відэакасету, 200 дыяфільмаў, 4 617 дыяпазітываў. 

Калекцыя выяўленчых дакументаў па мастацве налічвае 2 008 экз., складаецца з камплектаў рэпрадукцый, плакатаў і паштовак.

Нотная калекцыя захоўвае 11 258 нотных выданняў.


Штогод аддзел выпісвае каля 70 расійскіх і беларускіх часопісаў і газет па архітэктуры, дызайне, інтэр’еры, модзе, рукадзеллі, музыцы, мастацтве і методыцы выкладання, антыкварыяце, кінамастацтве, тэатры, мастацкай фатаграфіі.

 

Аддзел мае даведачны апарат, які складаецца з 7 картачных каталогаў.  

* Алфавітны каталог нотных выданняў;

* Сістэматычны каталог нотных выданняў;

* Алфавітны каталог відэаматэрыялаў;

* Алфавітны каталог гуказапісаў;

* Прадметны каталог выданняў па мастацтве;

* Алфавітны каталог кніг.

 

4 картатэкі:

* Тэматычная картатэка артыкулаў па мастацтве;

* Картатэка партрэтаў;

* Прадметна-тэматычная картатэка гуказапісаў;

* Алфавітная картатэка драматычных твораў.

 

7 электронных баз даных (ЭБД):

* Аўдыявізуальныя дакументы (аналітыка);

* Аўдыявізуальныя дакументы;

* Ноты;

* Ноты (аналітыка)

* Выяўленчыя дакументы

* Выяўленчыя дакументы (аналітыка)

* Артыкулы абласной бібліятэкі.

 

У аддзеле можна атрымаць дакументы з фонду, а таксама з фонду асноўнага кнігасховішча. Аддзел дае магчымасць паслухаць кружэлкі, аўдыякасеты і кампакт-дыскі, а таксама праглядаць відэакасеты, слайды, мікрафільмы.


Аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі:

* выдача выданняў павышанага попыту на дом;

* тэматычны падбор літаратуры;

* ксеракапіраванне;

* запіс інфармацыі на электронны носьбіт чытача;

* капіраванне дакументаў з фонду аддзела на партатыўную прыладу карыстальніка;

* сканіраванне і друк дакументаў (каляровы і чорна-белы).

 

Заг. аддзела: Філіпава Таццяна Сяргееўна

Рэжым работы: 10:00–19:00

Выхадны дзень: пятніца

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48

Тэл.: +375(162) 57 48 78

 


Зварот да спісу