Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Чехов А. П. Из века XIX в век XXI»

«Чехов А. П. Из века XIX в век XXI»

«Чехов А. П. Из века XIX в век XXI»

29 студзеня 2020 г. спаўняецца 160 гадоў з дня нараджэння Антона Паўлавіча Чэхава — вядомага рускага пісьменніка і драматурга. Напярэдадні юбілею ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца кніжная выстава «Чехов А. П. Из века XIX в век XXI».


А. П. Чэхаў — стваральнік яркіх і запамінальных вобразаў, тонкі псіхолаг, майстар падтэксту, які своеасабліва спалучае гумар і лірызм. Яго творчая спадчына, у якую ўвайшлі любімыя чытачамі ва ўсім свеце празаічныя і драматычныя творы, аказала вялікі ўплыў на развіццё літаратуры і тэатральнага мастацтва XX ст.


Выстава мае два раздзелы, якія па-свойму будуць цікавымі ўсім прыхільнікам таленту А. П. Чэхава. У першым раздзеле экспазіцыі прадстаўлена літаратурная спадчына Антона Чэхава: п’есы («Три сестры», «Чайка», «Вишнёвый сад»), апавяданні і аповесці, створаныя ў розныя гады, многія з якіх сталі класікай сусветнай літаратуры («Дом с мезонином», «Шуточка», «Драма на охоте», «Тонкий и толстый» і інш.), а таксама асобныя тамы са збору твораў і пісьмы.


У другім раздзеле разглядаецца жыццё і творчасць Антона Паўлавіча Чэхава: дзяцінства і юнацтва, зараджэнне і ўвасабленне творчых задум, падарожжы, сяброўства з Мастацкім тэатрам, адносіны з жанчынамі, якія пакінулі свой след у лёсе і творчасці пісьменніка (Р. Кірэеў «Роковые романы» [Масква, 2007], «Письма Чехова к женщинам» [Масква, 2013]), апошнія гады яго жыцця. Найбольш поўная біяграфія пісьменніка даецца ў выданнях: Д. Рэйфілд «Жизнь Антона Чехова» (Масква, 2018), А. Чудакоў «Антон Павлович Чехов» (Масква, 2013), Л. Бежын «Антон Павлович Чехов: хождение на каторжный остров» (Масква, 2013), А. П. Чудакоў «Поэтика Чехова. Мир Чехова» (СПб., 2016) і інш.


Сярод мемуарнай літаратуры асаблівае месца займае кніга малодшага брата пісьменніка Міхаіла Паўлавіча — «Вокруг Чехова: встречи и впечатления», (СПб., 2010). На старонках кнігі чытач сустрэнецца з сям’ёй і сваякамі пісьменніка, з тымі, хто быў «вакол Чэхава».


У кнігах І. М. Сухіх «Русская литература для всех: от Гоголя до Чехова» (СПб., 2013), П. М. Біцылі «Трагедия русской культуры» (Масква, 2000), Д. Быкава «Время потрясений. 1900–1950 гг.» (Масква, 2018) і інш. даюцца крытычныя артыкулы на творы пісьменніка.


Чэхаўскі юбілей — цудоўная нагода перачытаць творы вялікага класіка, па-новаму зірнуць на асобу самога Антона Паўлавіча і яго герояў. Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю ў аддзеле абанемента, якая будзе доўжыцца з 29 студзеня па 29 лютага.



Шыян Марына Сяргееўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу