Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Аддзел абанемента


Абанемент — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, якое прадастаўляе магчымасць чытачам атрымаць літаратуру на дом.

Кніжны фонд абанемента налічвае больш за 78 000 экз. па многіх галінах ведаў, даведачныя матэрыялы, біяграфіі знакамітых людзей, зборы твораў класікаў, а таксама белетрыстыку на любы густ. Чытачы могуць самастойна выбраць сабе кнігі па наступных жанрах:

* фантастыка

* дэтэктывы

* «жаночыя раманы»

* гістарычныя раманы

* беларуская літаратура


Асноўнымі напрамкамі ў рабоце Абанемента з’яўляюцца:

* праграма «Рускі праект», якая прадугледжвае фарміраванне, папулярызацыю фонду рускамоўных выданняў. У праграму «Рускі праект» уваходзяць штогадовыя «Горкаўскія чытанні», кніжныя выставы і бібліяграфічныя агляды да юбілеяў рускіх пісьменнікаў, выставы аўтараў-лаўрэатаў літаратурных прэмій Расіі, выставы новых паступленняў.

* праца з калекцыяй праваслаўнай літаратуры, выпушчанай у выдавецтве Беларускага Экзархата, якая налічвае больш за 2 000 экз.

Калекцыя выстаўлена для адкрытага доступу.

* фарміраванне ўкраінскай калекцыі (падрыхтоўка кніжных выстаў да юбілеяў украінскіх пісьменнікаў, бібліяграфічныя агляды да выстаў, удзел у мерапрыемствах украінскага грамадства ў г. Брэсце).

* З 2019 г. на базе аддзела рэалізоўваецца праект «КонТекст». Гэта літаратурны клуб, прызваны аб’яднаць чытаючых грамадзян нашага горада, якія хацелі б абмяркоўваць прачытанае не віртуальна, а ў фармаце жывых зносін. Мэта клуба — вучыцца разумець аўтараў тэкстаў і сябе праз тэксты, вучыцца чуць іншыя думкі і бачыць невідавочнае. «КонТекст» запрашае ўсіх аматараў прысвячаць вольны і нявольны час чытанню, шукаць новыя сэнсы ў літаратуры і жыцці. Клуб прызначаны ўсім тым, каму цікава сачыць за ўласнай рэакцыяй на крытыку твораў любімага аўтара, альбо зірнуць на прачытанае пад другім вуглом.

* З 2019 г. у аддзеле стала магчымым выкарыстанне электроннага рэсурсу ЛитРес, які дае магчымасць карыстальнікам бібліятэкі чытаць самыя актуальныя навінкі мастацкай, навукова-папулярнай, мемуарнай літаратуры ў электронным фармаце на мабільнай прыладзе або камп’ютары дома. Да паслуг больш за 500 тыс. ліцэнзійных электронных і аўдыёкніг у бібліятэцы ЛитРес. Напаўненне фонду электроннай бібліятэкі цалкам залежыць ад густаў і пераваг віртуальных чытачоў.


Пры абанеменце працуе камерцыйны фонд мастацкай літаратуры .

 

Абанемент аказвае дадатковыя платныя паслугі :

* папярэдні заказ кніг па тэлефоне;

* тэматычны падбор літаратуры (да 10 выданняў);

* выдача кніг з камерцыйнага фонду;

* папярэдні заказ на кнігу;

* падаўжэнне кніг па тэлефоне (з наступнай аплатай);

* падаўжэнне тэрміну карыстання кнігамі звыш устаноўленага часу.

 

Аддзел супрацоўнічае з грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі: УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна», Брэсцкім аддзяленнем «Рускага таварыства», Брэсцкім аддзяленнем «Украінскага таварыства».

 

Заг. аддзела: Пашкевіч Людміла Сцяпанаўна

Рэжым работы: 10:00–19:00

Выхадныя дні: пятніца, субота 

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48

Тэл.: +375(162) 57 48 09

E-mail: abnlib@tut.by



Зварот да спісу