![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 4 сакавіка 2021 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Андрей Миронов: баловень судьбы», прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння народнага артыста РСФСР, савецкага акцёра тэатра і кіно, куміра мільёнаў.
На выставе прадстаўлена каля 40 дакументаў: кнігі, перыядычныя выданні, вінілавыя пласцінкі. Матэрыялы экспазіцыі распавядаюць пра жыццё і творчасць артыста. А. Міронаў сыграў мноства як драматычных, так і камедыйных роляў у фільмах, якія сталі сучаснай класікай. Кожны фільм з яго ўдзелам быў асуджаны на поспех. Сярод іх «Три плюс два», «Двенадцать стульев», «Берегись автомобиля», «Соломенная шляпка» і інш. Акцёр выконваў песні практычна ў кожным фільме, у якім ён здымаўся. Нярэдка яны станавіліся хітамі. Так было і з песняй «Остров невезения» са стужкі «Бриллиантовая рука». Песні з гэтай карціны фірма гуказапісу «Мелодыя» выпусціла на асобнай пласцінцы.
Неад’емная частка творчага жыцця аўтара — тэатральная дзейнасць. Андрэй Міронаў служыў у Тэатры сатыры чвэрць стагоддзя. Тут ён сыграў каля 30 роляў, у т. л. знакамітую ролю Фігаро ў несмяротнай камедыі Бамаршэ. З кніг «Андрей Миронов глазами друзей» (Масква, 2002), Ф. Разакава «Андрей Миронов: баловень судьбы» (Масква, 2005) чытач дазнаецца аб ролях, сыграных ім у тэатры, працах артыста ў кіно і на тэлебачанні.
Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца сакавіка.
Прыходзька Іна Барысаўна,
вядучы бібліёграф аддзела літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78