Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Дні інфармацыі для спецыялістаў сферы адукацыі

Дні інфармацыі для спецыялістаў сферы адукацыі

Дні інфармацыі для спецыялістаў сферы адукацыі

У лютым – сакавіку 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыліся Дні інфармацыі «Сучасныя інфармацыйныя рэсурсы Брэсцкай абласной бібліятэкі па педагогіцы і адукацыі». Галоўнай мэтай 9 комплексных мерапрыемстваў з’явілася знаёмства спецыялістаў у сферы адукацыі са шматграннымі рэсурсамі па педагогіцы. Удзельнікамі Дзён інфармацыі сталі педагогі агульнаадукацыйных школ Ленінскага раёна г. Брэста і абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава, бібліятэкары сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама студэнты і выкладчыкі сацыяльна-педагагічнага і псіхолага-педагагічнага факультэтаў БрДУ імя А. С. Пушкіна. Усяго 203 чалавекі. Адбыліся прэзентацыі магчымасцей электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі: электроннага каталога, Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці, субдамена «Краязнаўства Берасцейшчыны», сервісаў аддаленай прававой дапамогі «Нотариус online», «Адвокат online».


Была прэзентавана разгорнутая выстава літаратуры «Практическая педагогика: современные подходы, эффективные технологии». Да кожнага з мерапрыемстваў матэрыялы экспазіцыі аднаўляліся ў залежнасці ад прафесійных інтарэсаў слухачоў. Напрыканцы кожнай сустрэчы адбываўся канструктыўны абмен думкамі з пажаданнямі супрацоўніцтва паміж абласной бібліятэкай і ўстановамі адукацыі. Для жадаючых былі праведзены экскурсіі ў аддзелы рэдкай кнігі, літаратуры на замежных мовах, літаратуры па мастацтве, абанемента, дзе наведвальнікі змаглі больш падрабязна пазнаёміцца з рэсурсамі бібліятэкі.


Асаблівая ўвага была накіравана на магчымасці электроннай калекцыі «Издания по педагогике и образованию» базы даных «East View», бясплатны доступ да якой быў набыты ў 2021 г. Калекцыя ўключае поўныя алічбаваныя версіі 46 вядучых расійскіх спецыялізаваных і навукова-практычных часопісаў па педагогіцы і адукацыі. База даных змяшчае і новыя артыкулы, і архіў. Доступ да калекцыі прадастаўляецца ў агульнай чытальнай зале і чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў. Чытачы бібліятэкі маюць магчымасць карыстацца і аддаленым доступам да падпісных ліцэнзійных электронных рэсурсаў «East View» и «ЛитРес».



Глазкова Тамара Васільеўна,

заг. агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу