Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Агульная чытальная зала

Агульная чытальная зала

Агульная чытальная зала — гэта спецыялізаваны аддзел Бібліятэкі, прызначаны для абслугоўвання карыстальнікаў інфармацыйнымі рэсурсамі па ўсім спектры гуманітарных, дакладных, прыродазнаўчых навук.


Фонд аддзела на 01.01.2022 г. налічвае 77309 экз. дакументаў: даведачных выданняў, вучэбных дапаможнікаў, навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, а таксама электронных дакументаў. Для карыстальнікаў маецца бясплатны доступ да базы даных «East View» — ліцэнзійнаму электроннаму інфармацыйнаму рэсурсу, які ўключае 46 папулярных часопісаў Расійскай Федэрацыі па пытаннях педагогікі і адукацыі. Для працы з электроннымі дакументамі ў зале маюцца 4 камп'ютэрных рабочых месцы для карыстальнікаў.


У аддзеле з 2007 г. мэтанакіравана фарміруецца калекцыя беларускай мастацкай літаратуры, якая налічвае каля 6000 экз. кніг, у т. л. з аўтографамі аўтараў. З 2011 г. у рамках супрацоўніцтва з вядомым беларускім пісьменнікам, краязнаўцам і журналістам А. М. Карлюкевічам у аддзеле фарміруецца калекцыя літаратуры, падоранай ім Бібліятэцы. Яна ўключае каля 2000 экз. кніг, брашур, перыядычных выданняў, электронных дакументаў, буклетаў і г. д.


Чытальная зала ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і фонду аддзела захоўвання асноўнага фонду.


З 2017 г. найбольш запатрабаваная частка фонду аддзела — дакументы па праве і гісторыі — знаходзяцца ў адкрытым доступе для карыстальнікаў. У аддзеле праводзіцца даведачна-інфармацыйнае абслугоўванне.


Чытальная зала арганізоўвае мерапрыемствы, у т. л. выязныя, па папулярызацыі і раскрыцці фонду з дапамогай выстаў літаратуры, бібліяграфічных аглядаў, тэматычных вечароў, творчых сустрэч з літаратарамі і г. д.


З 2020 г. аддзел рэалізуе праект — медыцынскі лекторый «Будзьце здоровы» з удзелам спецыялістаў па розных напрамках медыцынскай дзейнасці.


У аддзеле маецца размнажальная тэхніка: ксеракс, сканер, прынтэр.


Агульная чытальная зала аказвае шырокі спектр дадатковых платных паслуг:

* Выдача дакументаў на дом;

* Папярэдні тэматычны падбор літаратуры;

* Прадастаўленне машыннага часу;

* Ксеракапіраванне;

* Сканаванне;

* Вывад інфармацыі на друкаваны носьбіт;

* Запіс інфармацыі на электронны носьбіт заказчыка;

* Праверка на вірусы здымнага носьбіта;

* Фатаграфаванне;

* Арганізацыя тэматычных выязных выстаў і іншых інфармацыйных мерапрыемстваў па запыце заказчыка.


З 1 студзеня 2022 г. агульная чытальная зала рэарганізавана праз выдзяленне сектара арганізацыі працы публічнага цэнтра прававой інфармацыі (ПЦПІ).


Загадчык агульнай чытальнай залай — Глазкова Тамара Васільеўна

Рэжым працы: з 10:00 да19:00

Выхадны дзень — пятніца

Санітарны дзень: апошняя серада кожнага месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (2 паверх)

Тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу