Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Паважаныя сябры!
У апошні час мы назіраем сапраўдны бум выдання кніг для дзяцей і падлеткаў як у нашай краіне, так і за яе межамі. У дні вясновых школьных канікулаў аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва ладзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, які сёлета адбудзецца 21 – 26 сакавіка. Усе зацікаўленыя будуць мець магчымасць пазнаёміцца з самымі якаснымі і каштоўнымі выданнямі для дзяцей ўсіх школьных узростаў. Таксама бацькам і іншым дарослым, якія разумеюць важнасць чытання, разумення і ўспрымання прачытанага, будзе цікава пазнаёміцца з лепшымі сучаснымі аўтарамі мастацкіх і навукова-папулярных твораў для дзяцей. У рамках Тыдня мы абавязкова вылучым і ўзнагародзім лепшых чытачоў – дзяцей, самую чытаючую сям’ю, самых адданых бібліятэцы дзяцей і падлеткаў. Канешне, вакол нашых цудоўных кніжак пройдуць гульні, віктарыны, конкурсы, майстар-класы і медыявандроўкі.
Шчыра запрашаем на ўсе мерапрыемствы Тыдня дарослых і дзяцей!
Праграму глядзіце тут.
Загадчыца аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва Верамчук Л.Э.
Тэл. для даведак: (016) 20 90 49; 20 90 50
Еще по теме:
♦ С 21 по 26 марта в Бресте проходит неделя детской книги [Электронный ресурс] / Виртуальный Брест – Брест, 2016. – Режим доступа:http://virtualbrest.by/news38732.php – Дата доступа : 23.03.2016