Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Творчая сустрэча з Гарбацкім Андрэем Аляксандравічам.

Творчая сустрэча з Гарбацкім Андрэем Аляксандравічам.

Творчая сустрэча з Гарбацкім Андрэем Аляксандравічам.

11 красавіка ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася творчая сустрэча з доктарам гістарычных навук, прафесарам, прафесарам кафедры гісторыі славянскіх народаў гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна Гарбацкім Андрэем Аляксандравічам у гонар яго 60-гадовага юбілею.


А. А. Гарбацкага можна лічыць адзіным беларускім вучоным, які даследуе гісторыю стараабрадніцтва на Беларусі. Ён стварыў таксама шэраг аўтарытэтных падручнікаў па гісторыі хрысціянства і метадычных распрацовак па гісторыі рэлігіі. А. А. Гарбацкі – аўтар праекта па стварэнні серыі навукова-папулярных манаграфій аб гарадах і раёнах Берасцейшчыны, які быў адобраны Саветам універсітэта і Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам. Першая калектыўная навукова-папулярная манаграфія “Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць. Івацэвіцкі раён” выйшла ў 2009 г. тыражом 1000 экзэмпляраў. Зараз да выхаду рыхтуецца кніга па гісторыі Маларыцкага раёна, якую мяркуецца выдаць да святкавання 450-годдзя з часу першай узгадкі г. Маларыты ў пісьмовых крыніцах.


Адкрыла мерапрыемства дырэктар Бібліятэкі Тамара Паўлаўна Данілюк. Яна парадавалася, што такія вядомыя беларускія вучоныя не мінаюць нашу ўстанову, з’яўляюцца яе сябрамі і знаходзяць час, каб падзяліцца сваімі набыткамі і далейшымі планамі. Вядучы сустрэчы – доктар гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч прадставіў прысутным А. А. Гарбацкага як вучонага і настаўніка, даў слова калегам. Перад прысутнымі выступілі дацэнт, кандыдат гістарычных навук Л. І. Ермаковіч, кандыдат гістарычных навук У. В. Здановіч, Член карэспандэнт Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі, кандыдат філалагічных навук М. П. Жыгалава, кандыдат гістарычных навук А. М. Свірыд. Калегі падкрэслілі арыгінальнасць думкі А. А. Гарбацкага, працавітасць і ўменне даводзіць пачатую справу да станоўчага выніку, расказалі пра тое, які ён чалавек, сем’янін і таварыш. Асабліва парадавала віноўніка імпрэзы прысутнасць у зале яго любімай групы студэнтаў 5-га курса Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. А. А. Гарбацкі звяртаўся да іх ўжо як да калег, а студэнты выказалі ўсім настаўнікам сваю ўдзячнасць.


Да сустрэчы была прымеркавана выстава “Малая Радзіма ў жыцці і творчасці”, якая ілюструе рознабаковасць навуковых інтарэсаў і творчых памкненняў берасцейскага вучонага. Тут прадстаўлены навуковыя манаграфіі і артыкулы А. А. Гарбацкага, яго працы як рэцэнзента і рэдактара, матэрыялы аб жыцці і дзейнасці. Асаблівую цікавасць выклікаюць фотаздымкі з падарожжаў, якія сведчаць аб мастацкім таленце доктара гістарычных навук. Выстава будзе дзейнічаць у аддзеле на працягу красавіка.



Кавенька Таццяна Сямёнаўна, загадчыца аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Тэлефон для даведак: +375(162)20 90 41




Выстава "Малая Радзіма ў  жыцці і творчасці" [Электронный ресурс] / Брестский государственный университет имени А.С. Пушина – Брест, 2016. – Режим доступа: http://www.brsu.by/news/vystava-malaya-radzima-w-zhytstsi-i-tvorchastsi – Дата доступа : 12.03.2016




Возврат к списку