Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 22–25 мая 2018 года / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; [складальнік А. М. Мяснянкіна] ; пад агульнай рэдакцыяй А. М. Вабішчэвіча. – [Мінск : БудМедыяПраект], 2019. – 552 с., [10] л. іл., партр., факсім.
Чарговы зборнік «Берасцейскія кнігазборы» змяшчае матэрыялы і даклады, прадстаўленыя на IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання», і традыцыйна працягвае даследаванні, пачатыя ў 2008 г. і прадоўжаныя ў 2012, 2013, 2015 гг. Асноўнымі тэмамі канферэнцыі сталі: кніжная культура рэгіёна, гісторыя 1000-гадовага Брэста, 260-годдзе Юльяна Урсын Нямцэвіча.
Матэрыялы згрупаваны па раздзелах: «Брэст: 1000 гадоў гісторыі», «Брэстчына гістарычная (XVI–XX стст.)», «Кніга і кніжнасць у кантэксце часу» і друкуюцца на рабочых мовах канферэнцыі. Рэзюмэ да польскамоўных і англамоўных матэрыялаў зроблены навуковым рэдактарам зборніка А. М. Вабішчэвічам.
Выданне адрасавана шырокаму колу карыстальнікаў: гісторыкам, культуролагам, кнігазнаўцам, краязнаўцам, супрацоўнікам музеяў і бібліятэк — усім, хто цікавіцца гісторыяй і духоўнай спадчынай Беларусі наогул і Брэста і Берасцейшчыны — у прыватнасці.