![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Паважаныя чытачы, з 1 верасня 2025 года ў сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Я строю мысленно мосты…», якая прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння Валянціна Гафта.
Валянцін Ісаакавіч Гафт — бліскучы акцёр тэатра і кіно спачатку СССР, а затым Расіі. Найбольшую вядомасць і папулярнасць яму прынеслі ролі, згуляныя ў фільмах Эльдара Разанава. Рэжысёр, пісьменнік і паэт. Майстар з'едлівых эпіграм. Як яго назваў сябар Аляксандр Філіпенка, «Гениальный Автор Феноменальных Текстов». Народны артыст РСФСР. Узнагароджаны ордэнамі «За заслугі перад Айчынай» трох ступеняў і «Ордэнам дружбы».
Наша экспазіцыя — гэта літаратура аб жыцці і творчасці Валянціна Гафта. На выставе прадстаўлена каля 40 дакументаў: кніг і перыядычных выданняў. Пра біяграфію і гісторыю ўзнікнення твораў акцёра распавядаюць наступныя кнігі: Раззакоў Ф. «Актеры всех поколений» (2001); Гафт В. «Красные фонари» (2008), Додалеў Я. «24 кадра правды pro кино» (2014) і інш.
Прапануем наведаць нашу выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца верасня.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78