![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прапануе ўвазе чытачоў выставу «Знакамітыя майстры нашага горада». Экспазіцыя будзе даступна на працягу года і прымеркавана да юбілейных дат брэсцкіх мастакоў. 24 студзеня — 80 гадоў з дня нараджэння А. А. Алонцава, 17 лютага — 70 гадоў з дня нараджэння У. Д. Тулупава, 4 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Э. С. Куфко, 22 мая — 70 гадоў з дня нараджэння А. І. Фяцісавай, 10 жніўня — 80 гадоў з дня нараджэння Ю. І. Татарнікава.
Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў (1941–2013) — мастак-акварэліст, педагог, член Беларускага саюза мастакоў, узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». На працягу жыцця творча працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу, акварэлі, у жанры плаката, займаўся мастацкім афармленнем кніг, выканаў шэраг работ у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Арганізаваў і доўгія гады ўзначальваў дзіцячую мастацкую школу г. Брэста.
Уладзімір Дзмітрыевіч Тулупаў (1951) — брэсцкі мастак, член Беларускага саюза мастакоў. Выкладаў у Брэсцкай мастацкай школе. Удзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах. Працуе ў розных жанрах жывапісу і графікі. Аддае перавагу партрэту, тэматычнай карціне, пейзажу.
Эдуард Станіслававіч Куфко (1921–1998) — мастак, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных, міжнародных выставах. Працаваў у станковым жывапісе ў жанры сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта.
Анастасія Іванаўна Фяцісава (1951) — мастак, член Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў станковым жывапісе ў жанры гістарычнай карціны, дэкаратыўна-прыкладным (эмалі на метале) і афарміцельскім мастацтве.
Юрый Іванавіч Татарнікаў (1941–2005) — мастак, член Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у станковым жывапісе і акварэлі. Таксама выкладаў у мастацкай школе горада.
На юбілейнай выставе прадстаўлена больш за 20 выданняў.
Філіпава Таццяна Сяргееўна,
заг. аддзела літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78