![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 20 верасня 2023 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дзейнічае выстава «Мастер итальянского Ренессанса», прысвечаная 450-годдзю з дня нараджэння італьянскага мастака, рэфарматара еўрапейскага жывапісу XVII стагоддзя, заснавальніка рэалізму ў жывапісе Мікеланджэла Караваджа. Ён адзін з першых ужыў манеру пісьма «к’яраскура» — рэзкае супрацьпастаўленне святла і ценю. Караваджа ўнёс уклад у стварэнне новых жанраў у жывапісе — нацюрморта і бытавога жанру. Ягонае мастацтва аказала вялікі ўплыў на творчасць не толькі італьянскіх, але і вядучых заходнееўрапейскіх майстроў XVII стагоддзя: Рубенса, Веласкеса, Рэмбранта.
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, рэпрадукцыі, кампакт-дыскі, перыядычныя выданні. У кнізе Таццяны Знамяроўскай «Микеланджело да Караваджо» (Масква, 1955) прадстаўлены біяграфічны нарыс, праілюстраваны рэпрадукцыямі. Альбом, які выйшаў у серыі «Великие художники» (Масква, 2009), прысвечаны біяграфіі мастака і гісторыі стварэння карцін. У выданні «Микеланджело да Караваджо: документы, воспоминания современников» (Масква, 1975) сабраны сведчанні пра жыццё мастака, расказаныя яго сучаснікамі, водгукі пра яго жывапіс, судовыя і іншыя дакументы.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца кастрычніка.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78