Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Віктар Астаф'еў: сугучча таленту і душы

Віктар Астаф'еў: сугучча таленту і душы

 Віктар Астаф'еў: сугучча таленту і душы

1 мая 2024 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка Віктара Пятровіча Астаф'ева. Удзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» сустрэчу 28 красавіка прысвяцілі юбіляру і яго творчасці.

 

Віктар Астаф'еў нарадзіўся ва ўральскай вёсцы Аўсянка Краснаярскага краю. У ёй працуе бібліятэка, у будаўніцтве і зборы кніг для якой браў удзел сам пісьменнік. З яго ініцыятывы аднавілі і старую драўляную царкву, дзе шмат гадоў таму Віктар Астаф'еў быў ахрышчаны. Мы звярнуліся ў бібліятэку-музей з просьбай пазнаёміць нас з малой радзімай вялікага пісьменніка, і супрацоўнікі ласкава даслалі відэаэкскурсію па музеі і запісы інтэрв'ю з аўтарам. У кожнага ўдзельніка была магчымасць азнаёміцца з дасланымі матэрыяламі.

 

На лёс Віктара Астаф'ева выпала нямала жыццёвых выпрабаванняў: бездагляднае дзяцінства, дзіцячы дом, жахлівая вайна, на якую адправіўся добраахвотнікам, цяжкае раненне і кантузія. Віктар Астаф'еў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і трыма медалямі.

 

Удзельнікі сустрэчы падзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных творах Віктара Астаф'ева. Успомнілі кранальныя дзіцячыя апавяданні «Конь з ружовай грывай», «Васюткіна возера», «Пах сена», зачыталі невялікія ўрыўкі. Адзін з удзельнікаў клуба звярнуў увагу на раман «Сумны дэтэктыў», выдадзены ў 1986 году. Галоўны герой твора — былы міліцыянер, які шмат пабачыў на сваім вяку. Ён і ёсць наш сумны дэтэктыў з мільёнам думак аб жыцці і смерці, каханні і горы. Кніга «Цар-рыба» ўзнімае пытанне стаўлення чалавека да прыроды, за яе аўтар быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР. Шмат хто назваў вяршыняй творчасці аўтара раман «Праклятыя і забітыя», за які ў 1996 годзе Віктару Астаф'еву ўручылі вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду. Раман вялікі, але чытаецца на адным дыханні. Нібы і ты трапляеш у акопы і жывеш побач з героямі.

 

Важна, што творчасць Віктара Астаф'ева нікога не пакінула абыякавым, закранула струны душы кожнага, хто прыйшоў на сустрэчу. Хтосьці звярнуўся да экранізацый, а камусьці захацелася вывучыць яго біяграфію больш падрабязна. У сувязі з гэтым парэкамендавалі кнігу Юрыя Растоўцава «Старонкі з жыцця Віктара Астаф'ева», якая дадае цікавыя штрыхі да партрэта майстра слова.

 

Далучайцеся да клуба аматараў чытання і адкрывайце дзіўны кніжны свет разам з намі.

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09



Зварот да спісу