|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
15 жніўня 2025 года ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 105-годдзю з дня ўтварэння крымінальна-выканаўчай сістэмы Беларусі, загадчык агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Тамара Васільеўна Глазкова прэзентавала выставачную экспазіцыю «Пенітэнцыярная сістэма Беларусі і замежжа: станаўленне і развіццё» кіраўніцтву Дэпартамента выканання пакарання УУС Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, ветэранам і гасцям свята.
Выстава ўключыла дакументальную, навуковую, навукова-папулярную літаратуру, публікацыі з перыядычных выданняў, фотаматэрыялы, якія дазволілі правесці экскурс па гісторыі інстытута адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, развіццю крымінальна-выканаўчай сістэмы Беларусі і замежных краін.
У ліку ўнікальных крыніц, якія асвятляюць дадзеную тэматыку ў перыяд XVIII – пачатку XX стагоддзяў, — рукапіс «Принципы пенитенциарного дела: постановления международных тюремных конгрессов», датаваны 1919 годам (з архіва Следчага ізалятара № 7 г. Брэста); 5-томнае выданне вядомага савецкага і рускага вучонага М. М. Гернета «История царской тюрьмы»; зборнік дакументаў «Законодательство Екатерины II», т. 2 (М., 2001).
22 жніўня 1920 года — дата ўтварэння крымінальна-выканаўчай сістэмы Беларусі. Дакументы і матэрыялы цэнтральнай часткі экспазіцыі знаёмілі з гісторыяй пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі ў навейшы час. Тут былі прадстаўлены важнейшыя нарматыўна-прававыя дакументы БССР і Рэспублікі Беларусь: «Выпраўленча-працоўны кодэкс БССР», «Выпраўленча-працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь», «Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь» розных гадоў. Асаблівая ўвага ўдзелена сучаснаму развіццю крымінальна-выканаўчай сістэмы, у тым ліку органам і ўстановам, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
Завяршальная частка выставы была прысвечана міжнароднаму вопыту развіцця пенітэнцыярных сістэм.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74