|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 11 жніўня па 7 верасня аддзел перыядычных выданняў запрашае азнаёміцца з матэрыяламі абноўленай выставы «2025 — 2029 пяцігодка якасці. 2025 — год добраўпарадкавання» з цыкла «Беларусь. Традыцыі якасці».
Гэты год з'яўляецца стартам пяцігодкі якасці і накіраваны на стварэнне камфортнага, бяспечнага і эстэтычна прывабнага асяроддзя. Навядзенню парадку і добраўпарадкаванню тэрыторый у Беларусі заўсёды ўдзялялася самая пільная ўвага. Гэты год закліканы надаць гэтаму працэсу больш значны характар. Асаблівы акцэнт у Год добраўпарадкавання робіцца на азеляненне: да канца года плануецца высадзіць 393 тыс. адзінак зялёных насаджэнняў, а плошчу азелянёных тэрыторый павялічыць больш як на 17 тыс. кв. км. Пад пільнай увагай камунальных службаў і мясцовых органаў улады сёлета таксама дваровыя тэрыторыі і дзіцячыя пляцоўкі. У планах сталічных камунальнікаў — добраўпарадкаванне 880 дваравых тэрыторый шматкватэрнага жылога фонду і ўстаноўка больш як 500 сучасных гульнявых комплексаў на дзіцячых пляцоўках.
Беларускія сродкі масавай інфармацыі рэгулярна інфармуюць нас аб рэалізацыі планаў і розных праектаў па добраўпарадкаванні тэрыторый. Так, у 2025 годзе ў часопісе «Беларуская думка» стартаваў творчы праект «Спраўныя людзі». На старонках выдання чытачы знаёмяцца з рэалізаванымі ідэямі і прыкладамі паспяховага партнёрства грамадзян і мясцовых улад па добраўпарадкаванні краіны. (Да ведама: рэдакцыя часопіса будзе ўдзячная, калі чытачы падкажуць адрасы добрых і карысных спраў на электронную пошту выдання beldumka@belta.by).
Выстава падрыхтавана па матэрыялах газет: «7 дней», «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспубліка» і часопісаў: «Беларуская думка», «Лесное и охотничье хозяйство», «Зелёный контейнер», «Родная прырода» и «Государственный контроль».
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39