![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Вікторыя Аляксандраўна Міхайлава прыняла ўдзел у Спецыяльнай сесіі бібліятэк краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў у рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Румянцаўскія чытанні – 2025», якая адбылася 22–24 красавіка ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы імя У. І. Леніна (г. Масква, Расійская Федэрацыя).
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Бібліятэчная Асамблея Еўразіі і РДБ пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД і інфармацыйнай падтрымцы Выканаўчага камітэта СНД.
Спецыяльная сесія «Старонкі подзвігу народаў» была прымеркавана да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Кіраўнікі і вядучыя спецыялісты з дзевяці краін постсавецкай прасторы (Беларусі, Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Узбекістана, Арменіі) абмеркавалі актуальныя пытанні захавання агульнай гістарычнай памяці, раскрыцця і папулярызацыі матэрыялаў ваенных гадоў з бібліятэчных фондаў, новыя лічбавыя сэрвісы і сацыякультурныя праекты.
Вікторыя Міхайлава пазнаёміла шматнацыянальную дэлегацыю з запатрабаваным гісторыка-асветніцкім выставачным праектам бібліятэкі «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае», распавяла аб паспяховым супрацоўніцтве ў кірунку грамадзянска-патрыятычнага выхавання з Пензенскай абласной бібліятэкай для дзяцей і юнацтва (Расійская Федэрацыя) і электронным рэсурсе «Лічбавая памяць Брэстчыны», створаным пры падтрымцы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76