![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
28 лютага 2023 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася нарада дырэктараў і загадчыкаў аддзелаў маркетынгу публічных бібліятэк вобласці «Вынікі работы публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці ў 2022 г.: дасягненні, праблемы і перспектывы развіцця на 2023 г.».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў нарады звярнулася А. Я. Стрыжэвіч, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
Адкрыла мерапрыемства А. С. Кузьміна, заг. аддзела бібліятэказнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з аналізам работы публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці ў 2022 годзе. Заг. аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага С. Г. Гаваруха расказала аб змяненнях у «Інструкцыі аб парадку арганізацыі бібліятэчных фондаў і выключэння з іх дакументаў», а з дакладам «Функцыянаванне Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці» выступіла Ю. У. Цандо, заг. аддзела арганізацыі каталогаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
Вопытам сваёй работы ў праектнай і сацыякультурнай дзейнасці падзяліліся дырэктары ДУК «Драгічынская РЦБС» і ДУК «Івацэвіцкая РБС».
А. Я. Стрыжэвіч у сваім выступленні пазначыла перспектывы дзейнасці публічных бібліятэк вобласці на 2023 год.
У рамках нарады адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу «Сельская библиотека — портрет в современном интерьере».
Акрамя таго, падчас экскурсіі ўдзельнікі нарады пазнаёміліся з працай структурных падраздзяленняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Напрыканцы вядучы бібліятэкар аддзела абанемента Н. А. Равенка правяла агляд кніжнай выстаўкі «Литературное Зазеркалье: герои книг и их протитипы», а заг. аддзелам рэдкай кнігі А. А. Пінкевіч прэзентавала адукацыйна-асветніцкі праект «История в переплётах».