![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Паважаныя чытачы, з 29 чэрвеня па 2 ліпеня 2025 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца чарговая выстава «Свет кніжных навінак». Яна прадставіць выданні, якія папоўнілі фонд аддзела вясной.
Як заўжды, на выставе будуць прадстаўлены навукова-папулярная і мастацкая літаратура. Сярод навінак: А. Барашко «Партизанское движение в Берёзовском районе» (Брэст, 2025); Гары и Скота Ленга «Часовщики. Вдохновляющая история о том, как редкая профессия и оптимизм помогли трём братьям выжить в концлагере» (Масква, 2024); М. Лінехан «Жизнь, которую стоит прожить» (Санкт-Пецярбург, 2024); Р. Ліхі «Свобода от тревоги. Справься с тревогой, пока она не расправилась с тобой», (Санкт-Пецярбург, Масква, Мінск, 2024); В. Прымачэнкі «Всё закончится, а ты нет: книга силы, утешения и поддержки» (Масква, 2024); А. Верма, І. Аляксандраў «Индия: государство, экономика, инвестиции» (Санкт-Пецярбург, Масква, Мінск, 2025).
Фонд беларускай мастацкай літаратуры папоўнілі: раман брастаўчанкі З. Дудзюк «Дом для адзінай» (Мінск, 2025); зборнік эсэ В. Грышкаўца «Лицом на восток» (Пінск, 2024); афіцэрскі раман В. Бандарэнкі «Вечный огонь» (Мінск, 2025); зборнікі вершаў «Прысяга ў акопах: вершы беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (Мінск, 2025), У. Дубовки «На Беларусь малюся» (Мінск, 2025), А. Каляды «Славянский венок» (Мозыр, 2023) і інш.
Сярод іншых на выставе вы ўбачыце і перавыданні вядомых аўтараў: А. Марыенгофа, Д. Драгунскага, Л. Чарскай, М. Чаркашына, Д. м. Кутзэе, Дж. керуака, А. Маруа, Л. М. Олкатт, Дж. Стэйнбека, Х. Л. Борхеса, А. Хэйлі, а таксама кнігі З. Арэф’евай, А. Ідрысавай, К. Скварцовай, Л. Санён, К. Б. Фосса, К. Мэйер, Б. О’Ніл і інш.
Вас чакаюць творы лаўрэатаў літаратурных прэмій: А. Гурны «Рай» (Масква, 2022) — хроніка сталення і першага кахання, трагічная гісторыя разбурэння афрыканскіх традыцый (упершыню на рускай мове); Э. Ле Тэлье «И хватит про любовь» (Масква, 2024); У. Стэгнера «Угол покоя» (Масква, 2024 г.); Дж. Стэйнбека «Русский дневник» (Масква, 2018 г.) і інш.
Аматарам дэтыктываў спадабаюцца навінкі А. Дораш, В. Шарапава, Д. Літвінавай, Таццяны і Ганны Паляковай, Р. Османа, М. П’юзо і інш. аматары жаночых раманаў знойдуць кнігі М. маліноўскай, А. Лаўрыновіч, А. Аляксеевай, Ф Бегбедэра і інш. не застануцца без навінак і чытачы, якія любяць фантастыку.
Наведайце выставу, знайдзіце цікавыя кнігі і чытайце з задавальненнем!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09