![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
24 сакавіка 2025 г. на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшоў навукова-метадычны семінар для студэнтаў ІІІ–ІV курсаў юрыдычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна «Актуальныя пытанні эфектыўнага выкарыстання бібліятэчных баз пры падрыхтоўцы кваліфікацыйных работ студэнтаў».
Кандыдат эканамічных навук, дацэнт, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па навуковай рабоце Таццяна Сяргееўна Сілюк выступіла з дакладам «Навукова-даследчая работа студэнтаў як фактар фарміравання прафесійных кампетэнцый».
Студэнтка III курса, старшыня студэнцкага навуковага таварыства юрыдычнага факультэта Аксана Герасімук падрыхтавала выступленне «Навуковы экспрэс: адкрый свет навукі на юрыдычным факультэце».
Загадчык агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі Тамара Васільеўна Глазкова пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з рэсурсамі правазнаўчай тэматыкі бібліятэкі, расказала аб дзейнасці Публічнага цэнтра прававой інфармацыі. Пасля інфармацыі аб магчымасцях і паслугах бібліятэкі загадчык сектара стварэння аналітычных бібліяграфічных запісаў Святлана Іванаўна Леанчук праінфармавала прысутных аб асноўных правілах па афармленні бібліяграфічных спісаў.
Напрыканцы семінара ўдзельнікі абмеркавалі значэнне бібліятэчных рэсурсаў у працэсе падрыхтоўкі кваліфікацыйных работ. Іх выкарыстанне не толькі ўзбагачае даследчую працу студэнтаў, але і спрыяе фарміраванню крытычнага мыслення і аналітычных навыкаў, неабходных у юрыдычнай прафесіі. Бібліятэка заўсёды гатова падтрымаць студэнтаў у іх навучальным працэсе і аказаць дапамогу ў пошуку неабходнай інфармацыі. Семінар стаў не толькі пляцоўкай для абмену ведамі, але і магчымасцю для студэнтаў наладзіць кантакты з вопытнымі спецыялістамі, што, безумоўна, станоўча паўплывае на іх будучую прафесійную дзейнасць.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76