Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Народнае адзінства: гістарычная памяць»: выстава да Дня народнага адзінства

«Народнае адзінства: гістарычная памяць»: выстава да Дня народнага адзінства

«Народнае адзінства: гістарычная памяць»: выстава да Дня народнага адзінства

Паважаныя чытачы, з 8 верасня па 6 кастрычніка 2025 года ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе працаваць выстава «Народнае адзінства: гістарычная памяць», прымеркаваная да Дня народнага адзінства.


З 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь 17 верасня адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэта свята — сімвал згуртаванасці і стойкасці беларусаў у імя незалежнасці краіны, пункт адліку нашай новай гісторыі. Менавіта тады — у верасні 1939 года — упершыню за шматвяковы перыяд свайго станаўлення і развіцця беларуская нацыя набыла тэрытарыяльную цэласнасць — Заходняя Беларусь уз'ядналася з Беларускай ССР.


На выставе прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыю аб гісторыі гэтага свята, гераічнай барацьбе беларусаў за сваю незалежнасць і падзеях лёсавызначальнага верасня 1939 года.


Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў «Беларуская думка», «Беларускі гістарычны часопіс», «Архівы і справаводства», «Союзное государство», «Экономика Беларуси», «Родина», «Милиция Беларуси», а таксама газет «СБ. Беларусь сегодня», «Народная газета» і інш.


Матэрыялы выставыі зацікавяць шырокае кола карыстальнікаў: выкладчыкаў, навучэнцаў навучальных устаноў, дзяржаўных служачых і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай краіны.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу