Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Музейна-бібліятэчны занятак у сектары рэдкай кнігі «Национальный символ Беларуси: открываем для себя Беловежскую пущу»

Музейна-бібліятэчны занятак у сектары рэдкай кнігі «Национальный символ Беларуси: открываем для себя Беловежскую пущу»

Музейна-бібліятэчны занятак у сектары рэдкай кнігі «Национальный символ Беларуси: открываем для себя Беловежскую пущу»

3 лютага 2025 г. ў сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага для навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага каледжа прыборабудавання праведзена музейна-бібліятэчны занятак «Национальный символ Беларуси: открываем для себя Беловежскую пущу».


У цэнтры ўвагі мерапрыемства была кніга Георгія Карцова «Беловежская пуща» — сапраўдная бібліяфільская рэдкасць! Гэты раскошны фаліянт выдаваўся ў якасці падарунка для высокапастаўленых асоб у 1903 годзе! Тыраж выдання — 300 экзэмпляраў. У продаж кніга не паступала!


Аўтар абагульніў вядомыя і сталыя даступнымі толькі яму звесткі пра Белавежскую пушчу, пачынаючы са старажытных часоў да пачатку XX стагоддзя, і стварыў унікальны летапіс вялікага лесу. Г. Карцоў расказвае пра гісторыю, фаўну і флору Белавежскай пушчы, з веданнем справы апісвае найвышэйшыя паляванні, якія праходзілі тут. Паляванні мелі важнае палітычнае значэнне, так як на іх запрашаліся самыя высокапастаўленыя асобы з розных еўрапейскіх краін, і паляванні з'яўляліся па сутнасці нефармальнымі «самітамі».


У кнізе прадстаўлены шэраг рэдкіх фатаграфій, на якіх адлюстраваны члены імператарскай сям'і на паляванні.


Занятак уключаў апавяданне, прэзентацыю, віктарыну пра старажытны лес. Па традыцыі пераможцу ў віктарыне была прадастаўлена магчымасць сфатаграфавацца з рарытэтам з фонду сектара рэдкай кнігі — сёння гэта праца Г. Карцова «Беловежская пуща» (1903).


Сектар рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу