Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Куточак зямлі, што радзімай завем»: выставка в отделе периодических изданий

«Куточак зямлі, што радзімай завем»: выставка в отделе периодических изданий

«Куточак зямлі, што радзімай завем»: выставка в отделе периодических изданий


Радзіма пачынаецца з двароў,

Дзе журавель тырчыць, нібыта дрэўка.

Радзіма пачынаецца з вятроў,

Што падсказалі першую запеўку...

Радзіма пачынаецца з вайны,

Што чвэрць народа некалі скасіла...

Яна — з тае свядомленай цаны,

Што сам дасі лісточку дзівасіла...


Еўдакія Лось


Паважаныя чытачы, аддзел перыядычных выданняў з 25 чэрвеня па 25 ліпеня запрашае наведаць выставу «Кутачок зямлі, што радзімай завем», прымеркаваную да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


Штогод 3 ліпеня беларускі народ адзначае Дзень Незалежнасці. Гэтае свята — галоўнае свята краіны. Незалежнасць — гэта магчымасць вырашаць свой лёс самім, прымаць рашэнні, увасабляць іх у жыццё і несці за іх адказнасць. Дзень Незалежнасці звязаў разам пераемнасць шматвяковых традыцый, працоўную доблесць і дасягненні беларускага народа.


Любоў да Радзімы, роднай зямлі — гэта рыса нацыянальнага характару беларусаў, якая склалася гістарычна. Нам ёсць чым ганарыцца і ёсць што паказаць усяму свету. Нараўне з развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў Беларусі захаваліся сапраўды ўнікальныя куткі прыроды.


«Наша Радзіма пачынаецца з прыгажосці роднай старонкі. І, углядаючыся ў краскі, колеры, падараваныя нам воляю лёсу, мы адчуваем асаблівую еднасць, знітаванасць з усім беларускім светам... Наша Радзіма — прыгожая краіна... Беларусь уражвае сваёй разнастайнасцю» — так пра нашу краіну кажа Алесь Карлюкевіч.


На экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы аб гісторыі дзяржаўнасці Беларусі, значэнні Дня Незалежнасці для краіны, а таксама публікацыі аб жыцці і дасягненнях беларускага народа ў сучасным свеце.


Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Армия», «Беларуская думка», «Гісторыя і грамадазнаўства», «Союзное государство», «Милиция Беларуси», «Юстиция Беларуси» і інш.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39



Зварот да спісу